28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта нашае сэрца»: Вёска пад Гомелем паўстала супраць будоўлі на брацкай магіле

7
«Гэта нашае сэрца»: Вёска пад Гомелем паўстала супраць будоўлі на брацкай магіле
ЛЮДЗІ ПЛАКАЛІ І КАЗАЛІ, ШТО ПОМНІК ДЛЯ ІХ - СВЯТОЕ МЕСЦА
ФОТА: ПАВЕЛ МІЦКЕВІЧ

Проста за помнікам загінулых ваяроў раённыя ўлады выдалі надзел для будаўніцтва аптэкі.

Перад 75-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у буйной вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна людзі ўступілі ў бой за брацкую магілу, піша kp.by. Тут пахаваныя блізу 500 савецкіх салдат, якія загінулі пры вызваленні вёскі і абласнога цэнтра. І вось нядаўна вяскоўцы даведаліся, што раённыя ўлады выдалі надзел прадпрымальніку для будаўніцтва аптэкі - проста за помнікам на лужку, у тым месцы, дзе, хутчэй за ўсё, таксама спачываюць астанкі загінулых ваяроў.

ВЯСКОЎЦЫ АБУРАЛІСЯ: ЧАМУ МЕНАВІТА ГЭТЫ НАДЗЕЛ ДАЛІ ПАД АПТЭКУ?

Жыхары Пакалюбічы сабралі блізу тысячы подпісаў і напісалі некалькі зваротаў, патрабуючы, каб аптэку там не будавалі. І вось у сельскім клубе арганізавалі сустрэчу з уладамі - пагаварыць з людзьмі прыехала старшыня Гомельскага райвыканкама Алена Алексіна. Яна патлумачыла, як так атрымалася, што пад будаўніцтва аптэкі далі менавіта гэты надзел - проста поруч з гістарычна культурнай каштоўнасцю.

Высвятляецца праводзіўся аўкцыён, і ва ўсіх была магчымасць выказацца супраць будоўлі, заўважыла кіраўніца раёна. Людзі адказалі, што першы раз пачулі пра планы аб будаўніцтве аптэкі толькі пасля таго, як надзел за помнікам пазначылі і выкарчавалі там дрэвы, пасаджаныя ў памяць аб загінулых жаўнерах да 75-й гадавіны вызвалення вёскі.

ЛЮДЗІ СУПРАЦЬ РАСКОПАК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ

Мясцовая жыхарка прачытала свой верш ад імя пахаваных у брацкай магіле:

Господа, пришедшие к власти,

Обращаемся к вам, мы, павшие:

Пожалуйста, ослабьте свои амбиции и страсти!

С вами говорят души воинов,

за Родину жизнь отдавшие…

Людзі ў зале ўсталі і пляскалі, а некаторыя і заплакалі.

СТАРАЖЫЛЫ ЭМАЦЫЙНА РАСКАЗВАЛІ, ЯК БУДАВАЛІ БРАЦКУЮ МАГІЛУ

Старшыня райвыканкама пагадзілася, што пры фармаванні надзелу была дапушчана памылка: чамусьці не ўлічылі, што помнік з'яўляецца гістарычна культурнай каштоўнасцю і мае ахоўныя межы, дзе нельга будаваць. Але межы гэтыя, чамусьці, не вядомыя:

- Гэта наша памылка, мы яе прызнаем і мы яе выправім. Але цяпер немагчыма вызначыць, ці ўвайшоў зямельны надзел у межы ахоўнай зоны.

Пазначыць гэтыя межы можна пастановай выканкама, і для гэтага прапануецца правесці раскопкі. Калі выдзелены пад аптэку надзел апынецца ў межах ахоўнай зоны, вынікі аўкцыёну анулююць, а прадпрымальніку кампенсуюць выдаткі.

СТАРШЫНЯ РАЙВЫКАНКАМА АБЯЦАЕ ЎЛІЧЫЦЬ ДУМКА ЛЮДЗЕЙ

- Не чапайце косткі, не лезьце туды! - панесліся рэплікі з залы. - Вызначыце межы згодна з сумленнем!

Людзі эмацыйна распавядалі дэлегацыі райвыканкама, як жыхары вёскі будавалі брацкую магілу: капалі траншэі, аббівалі іх дошкамі, сцягвалі целы з усёй акругі. Таму парэшткі ляжаць не толькі пад помнікам, а на вялікай плошчы вакол яго.

- Гэта нашае сэрца, нашае святое месца! Мы не супраць аптэкі, яна нам патрэбна - але чаму нельга яе адкрыць у закінутых будынках або пабудаваць у іншым месцы? - абураліся жыхары вёскі.

АХОЎНЫЯ ЗОНЫ БРАЦКАЙ МАГІЛЫ ЧАМУСЬЦІ НЕВЯДОМЫЯ
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках