29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Atlantico: Пуцін балансуе паміж некалькімі «вежамі Крамля»

4
Atlantico: Пуцін балансуе паміж некалькімі «вежамі Крамля»

Правадыр кантралюе Расею і спецслужбы значна менш, чым думаюць.

"Выпадак з арыштам журналіста-даследчык Івана Галунова ставіць пад сумнеў шэраг нашых перакананняў у дачыненні да вяршэнства закона ў Расеі: хіба пры такой сістэме не з'яўляецца непазбежным тое, што абвінавачаны апрыёры вінаваты? Вядома, нашы ўяўленні пра Расею часта заснаваныя на даўніх падзеях, у памяці ўсплываюць маскоўскія судовыя працэсы, якія запоўнілі старонкі газет у 1930-я гады або складанасці фармавання дзяржавы", - кажа ў інтэрв'ю Atlantico.fr доктар палітычных навук, спецыяліст еўрапейскай геапалітыцы Фларан Парманцье (пераклад - inopressa.ru).

"Гэта справа паказвае, што разам з афіцыйнымі СМІ, у Расеі ўсё яшчэ існуюць СМІ, якія працягваюць крытычна ставіцца да ўлады, і якія ўлада па-ранейшаму трывае. Яны свайго кшталту тэрмометр пратэсту: няма сэнсу ламаць тэрмометр, калі хочацца ведаць, калі у народа пачнецца гарачка...", - тлумачыць экспэрт.

"Урад не мог застацца цалкам глухім да гэтага пратэсту. Нават асноўныя СМІ, што вяшчаюць на шырокую публіку, праявілі рост свядомасці: напрыклад, падчас адной з галоўных палітычных трансляцый у краіне адзін з гасцей Дзмітрыя Кісялёва (які ўважаецца за аднаго з "галоўных прапагандыстаў" Крамля) асудзіў ідэю аб тым, што ў Галунова маглі знаходзіцца наркотыкі. Да вызвалення журналіста прывёў не замежны націск, а рэальны ўнутраны ціск грамадства, якое доўгі час разглядалася як пасіўнае або задаволеным дзейнай уладай", - мяркуе Парманцье.

"Хуткасць вызвалення Івана Галунова напраўду здольная выклікаць здзіўленне. Трэба разумець, што сацыяльныя сеткі ў Расеі вельмі уплывовыя, тут ёсць сапраўды аўтаномны і высокаразвіты "ru.net". У Расеі ёсць свае ўласныя сеткі, і яны адыгрываюць ролю каталізатара пры незадаволенасці і абмене інфармацыяй", - сцвярджае суразмоўца выдання.

"У Расеі ёсць прымаўка, якая абвяшчае, што ў Крамлі ёсць некалькі вежаў: трэба разумець, што расейскі прэзідэнт - не той чалавек, які прымае ўсе пастановы, ён у большай ступені арбітр, задача якога - знайсці баланс паміж супярэчлівымі тэндэнцыямі; калі адаптацыя да глабалізацыі і заклік да міжнародных інвестыцый сутыкаецца з траекторыяй індустрыялізацыі і ўнутранага развіцця; калі гатоўнасць павярнуцца ў бок Кітая сутыкаецца з жаданнем аднавіць сувязі з рознымі еўрапейскімі рэжымамі; а эканамічнае развіццё - з палітычным кантролем над перыферыйнымі рэгіёнамі... У гэтым выпадку варта чакаць, што пасыплюцца чыесьці галовы, каб паслаць грамадскай думцы мэсэдж: сілавыя структуры не будуць увесь час дзейнічаць з пачуццём беспакаранасці", - разважае Парманцье.

"Тое ж самае тычыцца спецслужбаў. У дачыненні да агульнай мэты, пастаўленай прэзідэнтам, кожная спецслужба можа адрознівацца ад іншай сваёй здольнасцю выступаць з ініцыятывамі, з нагоды якіх выканаўчая ўлада затым прыме пастанову, заступацца за іх ці не. Іншымі словамі, для разумення працэсу прыняцця палітычных пастаноў у Расеі і ў дачыненні не столькі "інтэнцыяналістычнага" падыходу (гэта значыць разуменне намераў лідара), колькі "функцыналістычнага" падыходу (разуменне таго, як атачэнне лідара інтэрпрэтуе прыпісаныя лідару чаканні і як рэагуе на іх). У гэтым выпадку Уладзіміру Пуціну нельга было не парадавацца вызваленню Івана Галунова: гэта дазволіць яму ціснуць на сілавыя структуры, над якімі яго кантроль не татальны... , - рэзюмуе суразмоўца выдання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках