20 красавiка 2024, Субота, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыехалі нашчадкі магнацкага роду Сапегаў

3
У Беларусь прыехалі нашчадкі магнацкага роду Сапегаў

Радзіму продкаў яны наведваюць упершыню.

Марыя Сапега і Марыніка Варашыльска-Сапега знаёміліся з Менскам у мінулыя выходныя. Марыніка прыехала з Варшавы, а Марыя - з самой Кеніі, паведамляе «Наша Ніва».

Яны будуць знаходзіцца ў Беларусі цягам тыдня і наведаюць месцы, звязаныя з гісторыяй роду. Сваё падарожжа яны пачалі са сталіцы.

Радзіму продкаў яны наведваюць упершыню.

Марыя - прадстаўніца «кенійскай» галіны роду. Ейны дзед быў польскім дыпламатам, а бацька Яўстафій Сапега ваяваў супраць нацыстаў у Другой сусветнай вайне. Пасля вайны сям'я выехала ў Найробі.

Марыніка - Сапега па мужу. Яна займаецца фармацэўтычным бізнэсам і дабрачыннасцю, уваходзіць у дзясятку польскіх бізнэслэдзі.

Гідамі па краіне для іх будуць гісторыкі з Гародні Генадзь і Альбіна Семянчук.

Ідэя наведаць радзіму продкаў з'явілася падчас супрацоўніцтва з беларускім генеалагічнага агенцтвам Wenda, у якім Марыніка ўдакладняла радавод.

У гісторыі было ўсялякае, але цяпер нашчадкі Сапегаў сябруюць з нашчадкамі сваіх галоўных канкурэнтаў - Радзівілаў. Падчас свайго падарожжа Марыя і Марыніка маюць намер наведаць Нясвіж.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках