29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску асудзілі супрацоўнікаў крамы, якія здзекаваліся са зладзюжак

12
У Менску асудзілі супрацоўнікаў крамы, якія здзекаваліся са зладзюжак

Іх прызналі вінаватымі ў хуліганстве.

У сталіцы вынеслі прысуд двум супрацоўнікам прадуктовай крамы, якія ўлетку 2018 года наважылі правучыць крамных зладзюжак па-свойму - мужчын збілі і загадалі ім распрануцца, пасля чаго справадзілі на вуліцу голымі, паведамляе tut.by.

Суд прызнаў фігурантаў вінаватымі і прысудзіў Паўла Рафальскага да 7 гадоў, а Аляксея Дзямідава - да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такі прысуд агучыла суддзя Валянціна Бортнік.

Іх прызналі вінаватымі толькі ў хуліганстве. Паводле артыкулаў аб разбоі і вымагальніцтве апраўдалі. А справа паводле абвінавачвання ў перавышэнні паўнамоцтваў спыненая на прадстаўленне суддзі.

Пацярпелым у справе, тым самым злоўленым на крадзяжах, абвінавачаныя павінны заплаціць за здзекі кампенсацыю маральнай шкоды: 2 тысячы рублёў аднаму і 1,5 тысячы другому.

Нагадаем, гісторыя здарылася 23 жніўня 2018 года ў тагачаснай «Бруснічцы» на праспекце Ракасоўскага. Фігуранты - 39-гадовы дырэктар крамы Павел Рафальскі і 30-гадовы загадчык аддзела Аляксей Дзямідаў.

За адзін вечар супрацоўнікі крамы злавілі на крадзяжы тавару двух наведвальнікаў: адзін хацеў вынесці бутэльку гарэлкі, другі - бутэльку настойкі. Замест таго, каб выклікаць міліцыю, іх правялі ў бакоўку. Там, згодна з абвінавачаннем, мужчын збілі і загадалі ім распрануцца, пасля чаго выправадзілі на вуліцу голымі. «На памяць» у тых засталіся сінякі, ранкі і нават пералом носа.

Дырэктар крамы тлумачыў суду, што міліцыю не выклікаў, бо ў такіх сітуацыях людзі часам «не нясуць належнай адказнасці» і ягонае цярпенне лопнула: «[Злоўлены] Крапіўніцкі паводзіў сябе нахабна, ні разу не папрасіў прабачэння. Бо ён далёка не першы злодзей у краме, але ёсць такія, хто скраў і просіць: «Прабачце, не паўторыцца». Але такіх слоў не было, толькі нахабныя заявы. <...> [Злоўлены] Берташ заявіў, маўляў, хадзіў і хадзіць буду. Падняў цішотку, паказаў наколкі, сказаў: «У мяне няма грошай».

Другі абвінавачаны сцвярджаў, што быў толькі назіральнікам, прычым, удараў ці крыві не бачыў. Уласна крамных зладзюжак пакаралі потым паводле закона: напрыклад, аднаго з іх прысудзілі да 240 гадзін грамадскіх прац.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках