22 лiпеня 2019, панядзелак, 18:14
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Барысаве на «Аўтагідраўзмацняльніку» выалацілі першую частку травеньскага заробку - $21,8

24

Як работнікам прадпрыемства жыць цяпер?

Сёння, 17 чэрвеня, работнікі ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік» атрымалі першую частку заробку за травень. Сумы выплаты збянтэжылі - усяго 45 рублёў, піша ex-press.by.

Раней, паводле слоў работнікаў прадпрыемства, першая частка заробку за папярэдні месяц выплачвалася ў суме 120 рублёў. І гэта хоць неяк дазваляла зводзіць канцы з канцамі, перш за ўсё тым сем'ям, дзе абодва сямейнікі працуюць на заводзе.

Нагадаем, тры гады таму ААТ «Аўтагідраўзмацняльнік» атрымаў 11,9 млн даляраў з бюджэту для «стабілізацыі фінансавага становішча». Мяркуючы з сумы выплачанай часткі заробку работнікам завода, сёння стабілізацыі па-ранейшаму няма.

Але затое наперадзе яшчэ больш вясёлкавыя перспектывы. Як распавёў старшыня Барысаўскага райвыканкама Генадзь Дзенгалёў на нядаўнім выязным пасяджэнні Менаблвыканкама, у ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік» будзе інвеставана 65,8 млн рублёў.

Інвестыцыі ў «Аўтагідраўзмацняльнік» і іншыя прадпрыемствы Барысаўшчыны, як абяцае Дзенгалёў, дадуць магчымасць у прамысловасці раёна дасягнуць узроўню заробку за 2020 год 1037 рублёў.

Гэта будзе ў 2020-м, а пакуль працаўнікі «Аўтагідраўзмацняльніка» думаюць над тым, як найбольш эфектыўна і рацыянальна выдаткаваць цэлых 45 рублёў.

Зрэшты, большасці і думаць не трэба. Ужо змарнавалі...