28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермер з Драгічына: Няма сэнсу збіраць трускалкі па 30 капеек за кіло

20
Фермер з Драгічына: Няма сэнсу збіраць трускалкі па 30 капеек за кіло
АНАТОЛЬ ЖАРКО
ФОТА: SB.BY

Праблемай збыту трускалак зацікавіўся Лукашэнка. А толку?!

«Завал з клубніцамі быў у сярэдзіне мінулага тыдня, не было куды падзець. Ды і цяпер таксама», - так фермер Анатоль Жарко з вёскі Нямержы каментуе сайту officelife.media інфармацыю аб тым, што ў Лунінцы людзі проста высыпаюць ягады, бо нявыгадна прадаваць коштам 20-30 капеек. Пра тое, што праблемай збыту клубніц зацікавіўся Лукашэнка, клубнічны фермер таксама ведае. А толку?!

- Глядзіце, я плачу за збор 35 капеек за кілаграм, а яшчэ трактарыст, грузчыкі, рахункаводы. Плюс арэнда аўтобуса для дастаўкі людзей з Драгічына і Бярозы. Набягае 52-55 капеек за кілаграм. А нарыхтоўшчыкі з Белкаапсаюза бяруць па 30 капеек, у Лунінцы - часам па 20 капеек. Які сэнс мне клубніцы такім коштам прадаваць? Толькі калі зусім знікаць ужо будуць. І гэта я не лічу праполку, расаду, угнаенні. Трэба 80-90 капеек на кілаграм, каб клубніцы акуплялася!

Таму найлепшыя драгічынскія клубніцы ідуць у Піцер і Маскву, перакупшчыкам. Яны прыязджаюць уначы, каб паспець трапіць на рынкі да раніцы, інакш не прададуць.

- Азербайджанцы тут увесь час дзяжураць, яны ўмеюць гандляваць. Бізнэс гэты клапотны. Раніцай – адзін кошт, у абед - іншы. Тавар псуецца. Не кожны зможа лагістыку арганізаваць, а наша спажыўкааперацыя больш інэртная, ці што. Хоць учора прыязджалі прадстаўнікі каапсаюза і з імі азербайджанцы, - разважае клубнічны фермер.

Беларускія ягаднікі выкідаюць клубніцы ў знак пратэсту

- А чаму не возіце ў Менск? Тут у нас ведаеце які кошт?

- Ведаю, учора ў Менск прыкладна 3 тоны трускалак адправілі праз прыватніка. Па 1 рублю 10 капеек - ну хоць не прапалі. Мне ўжо 64 гады, за спіной пакуль асабліва нікога няма, не магу я ўсім адразу займацца.

- Колькі ў вас цяпер зямлі пад клубніцамі?

- Блізу 40 гектараў, але 15 гектараў пушчу пад дыск. Не паспяваем выбіраць, шмат аддаём забясцэнак. Псуецца шмат на полі. Дробныя ягады няма сэнсу выбіраць. Тыя, што бяруць па 30 капеек, проста пакідаем у полі. Тон 50 знікне на полі. Сёння ў мяне на выбарцы працавала 170 чалавек, учора сабралі 20 тон. Толькі 7 тысяч рублёў выбаршчыкам набягае. Навошта такі бізнэс? Можна зерне пасеяць!

- А што больш прыбытку дае: клубніцы або буякі?

- Пакуль клубніцы больш даюць, праз год будзе наадварот. 18 гектараў буякоў пасадзілі сёлета. Збіраемся яшчэ пашыраць. 4-5 гадоў праблем са збытам буякоў не будзе, там вялікія ўкладанні патрэбныя ў пасадку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках