23 лiпеня 2019, aўторак, 13:02
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Viber з'явіўся інтэрфейс на беларускай мове

6

Папулярны мэсэнджар дадаў беларускую мову.

Цяпер кожны карыстальнік можа ўсталяваць сабе на мабільны тэлефон беларускую версію, піша nn.by.

Што для гэтага трэба? Спампаваць у Play Mаrket або Apple Store апошнюю версію Viber. Зайсці ў «Настройкі», там выбраць «Агульныя» і сярод прапанаваных моў клікнуць на беларускую. Пасля гэтага ўвесь інтэрфейс мэсэнджара ў вас стане беларускамоўным.