29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі сакрэт «шчанюковага погляду сабак»

5
Навукоўцы раскрылі сакрэт «шчанюковага погляду сабак»

Даследнікі вывучылі анатомію мімічных цягліц сабак і ваўкоў.

Сумны погляд у сабак, ад якога ў людзей «растае сэрца», - гэта хутчэй стратэгія выжывання, чым праява дружбы. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні «Эвалюцыя анатоміі цягліц морды ў сабак» брытанскіх і амерыканскіх навукоўцаў, піша theБабель.

Даследнікі адзначаюць, каб больш эфектыўна ўзаемадзейнічаць з чалавекам, у сабак у працэсе прыручэння змянілася анатомія мімічных цягліц, і яны навучыліся рухаць унутранай часткай броваў больш інтэнсіўна, чым ваўкі. Гэты рух павялічвае памер вачэй і робіць іх падобнымі на дзіцячыя, што прыцягвае людзей. Акрамя таго, дзякуючы руху броваў сабака можа імітаваць засмучаную морду.

«Вынікі даследавання сведчаць аб тым, што выразныя бровы ў сабак могуць быць вынікам несвядомых пераваг людзей, якія ўплывалі на селекцыю падчас прыручэння», - адзначае доктар Джуліян Камінскі, які ўзначальваў даследаванне ва Універсітэце Портсмута.

У працэсе прыручэння сабакі навучыліся добра счытваць камунікатыўныя сігналы, якія падаюць людзі. І робяць гэта лепш не толькі за ваўкоў, але і шымпанзэ.

Аўтары наважылі вывучыць анатомію мімічных цягліц сабак і ваўкоў. Для гэтага яны даследавалі мімічныя мышцы чатырох ваўкоў і шасці сабак розных парод. Высветлілася, што анатомія мімічных цягліц у іх вельмі падобная. Адрозненні толькі ў будове мышцы LAOM (levator anguli oculi medialis), якая падымае ўнутраную частку броваў: у ваўкоў яна развітая значна менш, чым у сабак. Таксама ў большасці сабак у параўнанні з ваўкамі больш развітая цягліца RAOL (retractor anguli oculi lateralis), якая падымае вонкавы кут вока да вуха. Цікава, што гэтай мышцы наогул няма ў сібірскіх хаскі, адной з найстарэйшых парод, больш падобнай да ваўкоў, чым іншыя пароды.

Даследаванні паказалі, што сабакі ўстанаўліваюць глядзельны кантакт з чалавекам з ранняга ўзросту, дзякуючы чаму яны разумеюць, накіраваная на іх увага ці не, а таксама ігнаруюць указальныя жэсты людзей, калі не бачаць іх вачэй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках