24 красавiка 2024, Серада, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія кіраўнікі будуць збіраць бутэлькі і макулатуру

19
Беларускія кіраўнікі будуць збіраць бутэлькі і макулатуру

Ад гэтага будуць залежаць іх прэміі.

Згодна з пастановай Савета Міністраў РБ, прэміі кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый у краіне цяпер будуць наўпрост залежаць не толькі ад эканамічных паказчыкаў, але і ад таго, колькі макулатуры і адкідаў шкла збяруць іх падначаленыя, піша «Зеленый портал».

Як паведамляе «Экономическая газета», пастанова ўвайшла ў дзеянне 16 чэрвеня гэтага года. Яна тычыцца перш за ўсё кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці.

Згодна з дакументам, кіраўнікам гэтых арганізацый будуць устанаўлівацца ў ліку выплат стымулюючага характару «аднаразовыя ўзнагароджанні не толькі за выкананне замовы на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) лому і адкідаў чорных і каляровых металаў для дзяржаўных (рэспубліканскіх) патрэб, але і замовы на пастаўку (нарыхтоўку, здачу) адкідаў паперы і кардона і адкідаў шкла для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб у суме не больш чым двух акладаў уключна».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках