19 красавiка 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктарку «Белсату» ўзнагародзілі медалём да 100-годдзя БНР

3
Дырэктарку «Белсату» ўзнагародзілі медалём да 100-годдзя БНР
ФОТА: BELSAT.EU

Узнагароджанне прайшло ў варшаўскім офісе тэлеканалу.

18 чэрвеня сябра Рады БНР Аляксей Дзікавіцкі ўзнагародзіў дырэктарку «Белсату» Агнешку Рамашэўскую-Гузы медалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Фота: belsat.eu

Падзея адбылася на пашыраным паседжанні кіраўніцтва каналу ў варшаўскім офісе «Белсата»

Фота: belsat.eu

Цягам гэтага года медалём узнагародзяць 130 асобаў з Беларусі і замежжа. Першым пасмяротную адзнаку атрымаў Юрый Туронак. Гэта адбылося 18 лютага на вечарыне памяці ў гонар выбітнага польска-беларускага гісторыка.

Фота: belsat.eu

Медаль да 100-годзя БНР беларускі ўрад у эміграцыі ўручае «за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 года, у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі».

Фота: belsat.eu

Фота: belsat.eu

Агнешка Рамашэўская-Гузы – аўтарка ідэі стварэння і дырэктарка першага і пакуль што адзінага незалежнай тэлевізіі для беларусаў. Спадарыня Агнешка – вядомая польская журналістка, якая шмат гадоў супрацоўнічае як з друкаванымі медыямі, так і з тэлевізіяй

Фота: belsat.eu

Яна з’яўляецца сябрам Асацыяцыі польскіх журналістаў і са жніўня 2013 года ўваходзіць у склад Кіроўнага камітэту Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Steering Committee European Federation of Journalists.

Фота: belsat.eu
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках