29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bank of America спрагназаваў абвал цэн нафты да $40

3
Bank of America спрагназаваў абвал цэн нафты да $40

Аналітыкі распавялі пра «сцэнар абвалу» коштаў на «чорнае золата».

Па меры таго як сусветная эканоміка тармозіць пад ударам гандлёвых войнаў, а Кітай і ЗША дэманструюць негатоўнасць ісці на саступкі ў тарыфных спрэчках, на рынку нафты ўзрастае верагоднасць «сцэнару абрыву» - рэзкага падзення каціровак да ўзроўняў сланцавага шоку 2014-15 гг.

Такую ацэнку ў аглядзе «Global Energy Weekly: Three macro puts and an oil cliff» даюць аналітыкі Bank of America Merrill Lynch, паведамляе finanz.ru.

Тэмпы эканамічнага росту ў найбуйнейшых краінах-імпарцёрах сыравіны імкліва запавольваюцца: ВУП Кітая расце з мінімальнай хуткасцю за апошнія 28 гадоў (6,4%), а кітайская прамысловасць у траўні паказала найгоршы вынік з 2002 г. - толькі 5% росту год да года.

Летась у тэхнічную рэцэсію скацілася Італія, у мінусе апынуўся ВУП Нямеччыны, а ў 2019-м пачалі падаць эканомікі Бразіліі і Паўднёвай Карэі. У выніку попыт нафты ў свеце істотна не дацягвае да чаканняў здабываючых краін. Сёлета сусветнай эканоміцы спатрэбіцца ўсяго 0,93 барэляў дадатковых паставак у дзень. У наступным годзе істотнага паскарэння попыту не будзе - ён вырасце толькі на 1 млн барэляў у дзень, прагназуюць у BofA.

Гэта менш, чым хуткасць, з якой расце сланцавая здабыча ў ЗША. За мінулыя 12 месяцаў амерыканскія нафтавікі дадалі на рынак больш за 1,4 млн барэляў дадатковай здабычы, а ў наступным годзе, паводле прагнозу Мінэнерга, павялічаць вытворчасць яшчэ на 1,35 млн барэляў у дзень.

У гэтых умовах утрымліваць цэны нафты адносна стабільнымі дапамагаюць тры фактары: гэта чаканні, што ФРС адновіць зніжэнне ставак і падтрымае рынкі таннай даляравай ліквіднасцю; гатоўнасць АПЕК скарачаць здабычу, каб не дапусціць дысбалансу, а таксама вера ў разважлівасць Дональда Трампа і яго здольнасць згарнуць гандлёвую вайну, калі рызыкі будуць занадта высокія, пералічваюць аналітыкі BofA.

Горшы сцэнар для нафтавых коштаў заключаецца ў далейшай эскалацыі напружанасці паміж ЗША і Кітаем, які можа выліцца ў адмове Пекіна выконваць антыіранскія санкцыі Белага дома, папярэджваюць у банку.

Калі Кітай адновіць закупкі нафты ў Іране ў дасанкцыйных маштабах, цэны могуць абрынуцца да 40 даляраў за барэль WTI, прагназуе BofA.

Тэгеран быў найбуйнейшым пастаўшчыком нафты ў КНР да таго часу, пакуль Белы дом не ўстаў на шляху, нагадваюць у банку. На травень здабыча нафты ў Іране павалілася да мінімуму з моманту вайны з Іракам у 1980 годзе і склала толькі за 2,4 млн барэляў у дзень.

Экспарт, паводле звестак МЭА, абрынуўся амаль у 5 разоў - да 400 тысяч барэляў у дзень.

Кітай далучыўся да амерыканскіх санкцый у лістападзе мінулага года і да сакавіка адмовіўся ад паставак іранскай нафты на 500 тысяч барэляў у дзень, зазначаюць у BofA. Аднак у красавіку зноў пачаў нарошчваць закупкі, па меры таго, як стала ясна, што гандлёвыя перамовы зайшлі ў тупік.

«Далейшае ўвядзенне мыт можа справакаваць Кітай на кааперацыю з Іранам. Калі кітайскія НПЗ пачнуць закупляць значныя аб'ёмы іранскай нафты, WTI можа абрынуцца да 40 даляраў», - гаворыцца ў аглядзе BofA.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках