19 красавiка 2024, Пятніца, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы прадказалі экстрэмальную спякоту на Зямлі да канца стагоддзя

10
Навукоўцы прадказалі экстрэмальную спякоту на Зямлі да канца стагоддзя

З 1975 года працэс пацяплення на Зямлі рэзка паскорыўся.

У канцы XXI стагоддзя на большай частцы тэрыторыі планеты праз глабальнае пацяпленне будуць назірацца экстрэмальна высокія сярэднемесячныя тэмпературы, паведаміла тэлекампанія CNN са спасылкай на даследаванне, апублікаванае часопісам Nature Climate Change.

Такі прагноз даследчыкі апублікавалі паводле вынікаў аналізу 22 кампутарных мадэляў, якія адлюстроўваюць кліматычныя змены, паведамляе ТАСС.

CNN нагадвае, што, паводле ацэнак экспэртаў Нацыянальнага ўпраўлення ЗША ў праблемах акіянаў і атмасферы, з 1901 да 1975 года тэмпература на паверхні Зямлі павысілася на 0,7-0,9 градуса Цэльсія, а з 1975 года працэс пацяплення рэзка паскорыўся. Цяпер сярэдняя тэмпература ля паверхні Зямлі вырасла на 1,5-1,8 градуса.

У ЗША прагназуюць, што рэзкае пацяпленне клімату прывядзе да рэзкага росту сардэчна-сасудзістых і лёгачных захворванняў, забруджвання паветранага асяроддзя і частых выпадкаў астмы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках