25 красавiка 2024, Чацвер, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія: Джонсан выйграў другі тур выбараў лідара Кансерватыўнай партыі

7
Брытанія: Джонсан выйграў другі тур выбараў лідара Кансерватыўнай партыі
БАРЫС ДЖОНСАН

Кандыдатуру Джонсана ў другім раўндзе падтрымалі 126 з 313 дэпутатаў Кансерватыўнай партыі.

Былы міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан перамог у другім раўндзе галасавання за кандыдатаў на пасаду старшыні Кансерватыўнай партыі і, адпаведна, прэм'ер-міністра.

Пра гэта паведамляе "Европейская правда".

У сённяшнім галасаванні ўдзельнічалі шэсць кандыдатаў, якія прайшлі першы раўнд. Для таго, каб застацца ў перадвыбарнай гонцы, неабходна было атрымаць не менш за 33 галасоў дэпутатаў-кансерватараў.

Кандыдатуру Джонсана ў другім раўндзе падтрымалі 126 з 313 дэпутатаў Кансерватыўнай партыі. На другім месцы - міністр замежных спраў Джэрэмі Хант з 46 галасамі, на трэцім - міністр у пытаннях навакольнага асяроддзя Майкл Гоув з 41 голасам.

Таксама працягваюць барацьбу за пасаду міністр у пытаннях міжнароднага развіцця Роры Сцюарт, які атрымаў 37 галасоў, і кіраўнік МУС Саджыда Джавід - 33 галасы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках