28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-палітвязня Францкевіча дэпартавалі з Украіны ў Беларусь

Экс-палітвязня Францкевіча дэпартавалі з Украіны ў Беларусь
АЛЯКСАНДР ФРАНЦКЕВІЧ
ФОТА: БЕЛСАТ

Затрыманнем і дэпартацыяй займалася СБУ.

Экс-палітвязня Аляксандра Францкевіча ўвечары 18 чэрвеня затрымала ў Кіеве Служба бяспекі Украіны і ўначы дэпартавала ў Беларусь. Пра гэта напісала ў «Фэйсбуку» журналістка Яўгенія Доўгая.

«Учора ўвечары былы палітвязень Аляксандр Францкевіч быў затрыманы ў Кіеве, магчыма, супрацоўнікамі СБУ і ўжо сёння а 3-й гадзіне ночы дэпартаваны на тэрыторыю РБ», - паведаміла яна.

Францкевіч - актывіст анархісцкага руху. У 2011 годзе быў асуджаны на тры гады зняволення паводле абвінавачання ў злосным хуліганстве, наўмысным пашкоджанні маёмасці і несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі. Раней ён і яшчэ чацвёра ягоных паплечнікаў былі затрыманыя паводле падазрэння ў падпале расейскай амбасады і Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Праваабарончыя арганізацыі прызналі Францкевіча палітвязням, нагадвае euroradio.fm.

Хлопец выйшаў на волю ў верасні 2013-га, а ў 2015-м з'ехаў у Кіеў. Там ён атрымаў від на жыхарства і працаваў праграмістам, падтрымліваў сувязь з анархістамі. У 2018 годзе Францкевіч паведамляў беларускім журналістам, што на яго пачаўся ціск з боку СБУ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках