29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкуль грошы на Дразды?

31
Адкуль грошы на Дразды?
ДОМ ЛІДЗІІ ЯРМОШЫНАЙ У ДРАЗДАХ
ФОТА: «НАША НІВА»

Чаму чыноўнікі не хочуць, каб людзі ведалі пра іх маёмасць.

Грамадскі актывіст Віктар Карніенка ў каментары «Радыё Рацыя» тлумачыць, чаму прадстаўнікі ўлады «саромеюцца» трымаць справаздачу перад падаткааплатнікамі. Як вядома, цяпер разглядаецца праект закона «Аб персанальных звестках». Калі дакумент прымуць, то будзе забароненая публікацыя ўсёй інфармацыі аб нерухомасці чыноўнікаў.

- Я мяркую, што кожны публічны чалавек, які займаецца палітыкай (не толькі дзяржаўны чыноўнік), павінен быць адкрытым. Чаму ў такім выпадку можна паказваць маю нерухомасць па БТ? Напрыклад, я дзве кватэры прадаў і пабудаваў дом, а старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына распавядае нам, як ёй нейкая расейская сяброўка грошы пазычыла на будаўніцтва гэтага палаца ў Драздах.

Таму замест таго, каб абараняць чыноўнікаў, улада павінна наадварот зрабіць так, каб Ярмошына і іншыя ўладальнікі шыкоўных катэджаў падавалі празрыстую справаздачнасць, адкуль узялі грошы, не толькі перад сваім начальствам і сілавікамі, але і перад звычайнымі людзьмі, на чые падаткі існуюць гэтыя чыноўнікі. Але ўлады наважылі наогул схаваць канцы ў ваду ад людзей.

- Чаму чыноўнікі баяцца, каб народ даведаўся пра іх маёмасць?

- Яны баяцца праўды, бо паспрабуйце на звычайны заробак пабудаваць такі дом. І мы ж бачым, якімі коштамі затым некаторыя чыноўнікі здаюць гэтыя гмахі: па 3-5 тысяч даляраў на месяц. Ёсць фота, як абстаўленыя гэтыя дамы ўнутры, і там жа таксама ўкладзеныя не капейкі. Тады ўзнікае пытанне: адкуль грошы? І за якія такія заслугі перад радзімай?

- Зямлю ў Драздах, здаецца, бясплатна раздаюць...

- Тым больш пытанняў. Чаму звычайны чалавек павінен набываць зямлю пад будаўніцтва на аўкцыёне, а чыноўніку даюць зямлю бясплатна? Што гэта за каставы падыход? Неяк беларускі дыктатар патлумачыў гэту фенаменальную з'яву даволі проста - каб чыноўнікі не кралі. І гэта проста жах, калі ў чалавека, які кіруе дзяржавай, такая адміністрацыйная палітыка. Гэтыя захады толькі спрыяюць карупцыі, а не прадухіляюць яе.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках