29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны заяўляе, што Зяленскі не ўхіляўся ад мабілізацыі

15
Мінабароны Украіны заяўляе, што Зяленскі не ўхіляўся ад мабілізацыі
Фота: president.gov.ua

Раней міністэрства заяўляла, што прэзідэнту Украіны чатыры разы адпраўлялі позвы.

У Міністэрстве абароны Украіны зняпраўджваюць уласныя заявы пра тое, што ў 2014-2015 гадах быў заклік па мабілізацыі дзейнага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Пра гэта гаворыцца ў адказе Мінабароны на запыт «Украинских новостей».

Адзначаецца, што агенцтва запытала ў Мінабароны інфармацыю аб тым, ці абвяшчаўся ў вышук Зяленскі ў сувязі з тым, што ён не з’явіўся ў ваенкамат паводле позваў для прызыву ў мабілізацыі 15 красавіка 2014 года, 23 чэрвеня 2014 года, 15 жніўня 2014 года, 10 траўня 2015 года.

Паводле звестак міністэрства, Зяленскі знаходзіцца на вайсковым уліку ў Металургічным-Даўгінцаўскім ваенкамаце Крывога Рога Днепрапятроўскай вобласці, паводле вынікаў медкамісіі ён прызнаны годным да вайсковай службы, мае вайскова-ўлiковую спецыяльнасць «справавод справаводства».

«Вайсковую службу ва Узброеных Сілах не праходзіў, на вайсковую службу па мабілізацыі цягам 2014-2015 гадоў не прызываўся», - гаворыцца ў адказе міністэрства.

Паведамляецца, што іншыя абставіны прызыву Зяленскага Мінабароны паведаміць адмовілася спаслаўшыся на тое, што гэта з'яўляецца службовай інфармацыяй і не падлягае разгалашэнню.

У агенцтве дадалі, што адказ падпісаны начальнікам управы персаналу - намеснікам начальніка штаба Камандавання Наземных войскаў Узброеных сіл Генадзем Даўгашовым.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках