28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беллегпрам» прыдумаў хітрую схему для прадпрымальнікаў

13
«Беллегпрам» прыдумаў хітрую схему для прадпрымальнікаў

Дзяржканцэрн зазывае ІП гандляваць айчынным таварам.

«Беллегпрам» рэкамендаваў прадпрыемствам, якія ўваходзяць у канцэрн, павялічыць тэрміны адтэрміноўкі аплаты для індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта tut.by распавяла старшыня «Беллегпрама» Таццяна Лугіна. Паводле яе слоў, у першую чаргу прадпрыемствы могуць павялічваць тэрміны вяртання грашовых сродкаў для добрасумленных ІП.

Прадпрымальнікі, якія займаюцца раздробным гандлем, не першы год просяць прадпрыемствы лёгкай прамысловасці ўвесці адтэрміноўку аплат. ІП хочуць разлічвацца за ўзяты на рэалізацыю тавар па меры яго продажу. Але вытворцы не могуць сабе гэтага дазволіць шмат у чым «праз доўгі вытворчы цыкл». «Калі даць індывідуальным прадпрымальнікам адтэрміноўку аплаты 90 дзён, то ў найлепшым выпадку толькі праз паўгода прадпрыемства забярэ свае грошы. А адсоткі ў крэдытах банкам прадпрыемствы плацяць штомесяц», - адзначалі раней у «Беллегпраме».

- Што да індывідуальных прадпрымальнікаў прадпрыемствам рэкамендавана па выніках працы канцэрна ў першым квартале гэтага года павялічыць тэрміны адтэрміноўкі аплаты, - адзначыла Таццяна Лугіна. - Да прыкладу, прадпрымальнік узяў тавар з калекцыі «Восень-зіма». Наступіў сакавік, прадпрымальнік бачыць, што ён гэтую калекцыю можа прадаць у наступным сезоне. Не абавязкова яе аддаваць на прадпрыемства, а потым яе зноў браць. То бок, калі прадпрымальнік ужо зарабіў добрасумленны імідж, то можна павялічваць тэрміны вяртання грашовых сродкаў.

Некаторыя прадпрыемствы канцэрна ўводзяць ужо адтэрміноўку аплаты для ІП да 180 дзён, удакладніла старшыня «Беллегпрама».

На думку Таццяны Лугіной, «гэта супрацоўніцтва канкрэтных прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў». «На ўзроўні канцэрна мы яшчэ думаем, - удакладніла старшыня «Беллегпрама». - Па ІП бачу, што павінна быць большая мабільнасць у замене тавару».

Яшчэ адно праблемнае пытанне з ІП - яны нярэдка скардзяцца на тое, што замовіць дробныя партыі тавару можна далёка не на кожным прадпрыемстве «Беллегпрама».

«Індывідуальныя прадпрымальнікі агучваюць, што ёсць пытанні да дробных партый і падобнасці тавару. Яны не хочуць быць на рынку з аднолькавым таварам, баяцца, што ў фірмовых сетках нашых прадпрыемстваў будуць прадаваць тое ж самае, што і прадпрымальнікі, - звяртае ўвагу Таццяна Лугіна. - Але такая форма супрацоўніцтва (выпуск невялікіх партый тавару - Заўвага. Аўт.) ужо існуе.

Яна можа не такая актыўная, але ўсё адно ўжо існуе. Прадпрымальнікі з рынкаў не вельмі актыўныя, а вось раздробныя сеткі, хто займаецца вытворчасцю і гандлем, яны свае камплекцыі ўкамплектоўваюць, заказваюць на прадпрыемствах сістэмы канцэрна».

Пры гэтым заказ на 30 адзінак для ІП «ніхто (з прадпрыемстваў канцэрна. - заўв.аўт.) не зробіць, думаю», удакладніла Таццяна Лугіна.

Нагадаем, што раней старшыня «Беллегпрама» Таццяна Лугіна прапаноўвала абмежаваць гандаль сэканд-хэнда ў Беларусі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках