23 красавiка 2024, aўторак, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Простыя сакрэты даўгалецця, якімі чамусьці мала хто карыстаецца

10
Простыя сакрэты даўгалецця, якімі чамусьці мала хто карыстаецца

На Зямлі ёсць месцы, дзе людзі менш хварэюць і жывуць даўжэй за ўсё.

Джон Шуман, тэрапеўт, прэзідэнт Універсітэта Аклахомы ў Талсе, аўтар блога аб медыцыне Glass Hospital, распавёў, што рабіць, каб жыць доўга і заставацца здаровым, піша lifehacker.ru.

Мы прывыклі звяртацца да лекараў па парады. Што рабіць пры нейкіх сімптомах? Ці можна прымаць нейкія лекі? Ці падыдзе мне вось такая дыета? Але нават новыя тэхналогіі і апошнія дасягненні навукі не заўсёды дапамагаюць растлумачыць сімптомы. Лекары хутчэй выказваюць здагадкі, заснаваныя на фактах, чым ставяць дакладныя дыягназы. Асабліва гэта тычыцца працы тэрапеўтаў.

Іншая справа - прафілактыка. Пра яе вядома шмат, бо праводзіцца вялікая колькасць эпідэміялагічных даследаванняў. Агулам усё даволі проста, і вы напэўна ўжо не раз чулі гэтыя парады. Але менавіта праз тое, што яны так часта паўтараюцца, многія перастаюць звяртаць на іх увагу.

Усё ж нагадаем яшчэ раз: няма нейкага кароткага шляху да здароўя. Каб жыць доўга і адчуваць сябе добра, трэба:

высыпацца;

больш рухацца цягам дня;

есці здаровую ежу, аддаваць перавагу гародніне і не пераядаць;

больш камунікаваць (ізаляцыя шкодзіць і целу, і духу);

памятаць, за што ў жыцці вы ўдзячныя.

Такі падыход падрабязна апісаны ў кнігах Дэна Бютнера аб так званых блакітных зонах. Гэта такія месцы на планеце, дзе людзі менш хварэюць і жывуць даўжэй за ўсё. Часта яны пражываюць больш за сто гадоў. Асноўныя «блакітныя зоны»:

Акінава, Японія;

Ікарыя, Грэцыя;

Сардзінія, Італія;

Нікоя, Коста-Рыка;

Лома-Лінда, ЗША.

У гэтых месцах прэвентыўная медыцына - неад'емная частка паўсядзённага жыцця. Жыхары гэтых абласцей ядуць шмат гародніны, часта ходзяць пешшу і падтрымліваюць цесныя стасункі з роднымі і блізкімі.

Цікава, што яны звычайна не пазбягаюць алкаголю. Проста абмяжоўваюцца адной-дзвюма порцыямі на дзень. Мяса яны таксама ядуць, але рэдка і патроху. А вось, што яны не ўжываюць, дык гэта рафінаваны цукар. Яны не набываюць фасаваныя прадукты, да якіх мы прывучаныя.

Пачніце выкарыстоўваць гэтыя простыя парады з сённяшняга дня, і паступова ваша жыццё зменіцца да лепшага.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках