19 красавiка 2024, Пятніца, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан: улады сутыкнуліся з новым грамадствам

4
Казахстан: улады сутыкнуліся з новым грамадствам
Фота: AFP

Праваабаронца распавёў аб масавых пратэстах у краіне.

Падчас мітынгаў у Казахстане з 9 да 13 чэрвеня было затрымана прыблізна 4000 чалавек. Пра гэта паведаміла МУС краіны. Кіраўнік структуры Ерлан Тургумбаеў адзначыў, што затрыманыя грамадзяне парушылі закон аб мітынгах, шэсцях і дэманстрацыях, бо пратэсты былі нязгодныя з уладамі.

Акцыі з заклікам байкатаваць прэзідэнцкія выбары, а таксама супраць іх вынікаў прайшлі ў Нур-Султане і Алма-Аты. Затрыманні актывістаў таксама праходзілі ў Актобе, Шымкенце, Уральску. Распавесці аб пратэстным настроі ў Казахстане і даць ацэнку дзеянням праваахоўных органаў журналісты «Белсата» папрасілі казахстанскага праваабаронцы Яўгена Жоўціса.

«Дзесьці 3000 былі адпушчаныя пасля складання пратаколаў або тлумачэнняў у пастарунках, а блізу 1000 чалавек былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, атрымалі папярэджанні, штрафы. А некаторыя атрымалі адміністрацыйны арышт ад 1 да 15 дзён», - кажа праваабаронца.

З ягоных слоў, затрыманых вывозілі ў іншыя рэгіёны, а разам з імі - суддзяў і пракурораў.

«Суд стаў выязным. Перасоўны суд, як шапіто. Па-першае, людзі адтуль не могуць абскардзіць. Калі чалавека павезлі ў Караганду з Нур-Султана за 500 кіламетраў, шанцаў на тое, што ён зможа своечасова звярнуцца з апеляцыйнай скаргай у апеляцыйны суд, які знаходзіцца ў Нур-Султане, ужо няма. Ён не можа адвесці суддзю, бо суддзя ўсяго адзін. Ён не можа скарыстацца адвакатам на свой выбар», - тлумачыць практыку судоў над затрыманымі праваабаронца.

Разам з тым, з ягоных слоў, казахстанскае грамадства сёння не тое, якім было яшчэ паўгода таму. І ўладам давядзецца з гэтым змірыцца, мяркуе ён. І хоць сваімі дзеяннямі ўлады могуць запалохаць або астудзіць пратэстоўцаў, агульная тэндэнцыя ў краіне паказвае рост грамадскага ўдзелу, заявіў Яўген Жоўціс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках