29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Pussy Riot: Нам патэлефанавала Наталля Качанава і выбачылася за забарону на ўезд

16
Pussy Riot: Нам патэлефанавала Наталля Качанава і выбачылася за забарону на ўезд
НАТАЛЛЯ КАЧАНАВА

Лукашэнка прызначыў кіраўніцу сваёй адміністрацыі «галоўнай у прабачэннях»?

У прыёмнай адміністрацыі Лукашэнкі пацвердзілі факт размовы, але адмовіліся каментаваць яе змест, паведамляе «Радыё Свабода».

Кіраўнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун пацвердзіў журналістам, што ў дачыненні да Вольгі Курачаевай і Веранікі Нікульшынай не дзейнічае забарона на ўезд у Беларусь, і яны могуць прыехаць на Еўрапейскія гульні ў Менск.

Вольга Курачаева і Вераніка Нікульшына падалі запіс размовы з жанчынай, якая, прадставіўшыся кіраўніцай Адміністрацыі Лукашэнкі Наталляй Качанавай, выказала шкадаванне аб тым, што адбылося, і запрасіла прыязджаць у Беларусь.

17 чэрвеня ўдзельніцам гурта Pussy Riot, якія ляцелі транзітным рэйсам у Кіеў з перасадкай у Менску, паставілі штамп аб забароне на ўезд у Беларусь да 2020 года. Гэты факт тады пацвердзіў прэс-сакратар Памежнага камітэта Беларусі.

Удзельнік гурта Пётр Вярзілаў распавёў журналістам, што спачатку з дзяўчатамі звязаўся нехта, які назваўся прадстаўніком МУС. Удакладніў іх тэлефон, а пазней адбыўся званок у Telegram.

Вось яго расшыфроўка:

- Вольга Уладзіміраўна, гэта вас турбуе кіраўніца адміністрацыі Беларусі Наталля Іванаўна Качанава.

- Вельмі прыемна... А можна вас папрасіць крыху грамчэй размаўляць, усё ж сувязь не вельмі добрая.

- Вольга Уладзіміраўна, ну маніторам мы тут усю сітуацыю. І Аляксандр Рыгоравіч, прэзідэнт наш, даведаўся пра гэтую сітуацыю, што тут нейкія прэтэнзіі да вас. Дык вось вы ведаеце, у нас да вас няма ніякіх прэтэнзій. Вольга Уладзіміраўна, калі ласка, у беларускага боку няма да вас ніякіх прэтэнзій. Калі хочаце, прыязджайце, будзем радыя... Ну, ведаеце, як заўсёды, дзесьці перастра ... перастараліся нашы органы, незразумела, у якіх пытаннях, таму тут ужо так атрымалася...

- Мы разумеем, дзякуй вам вялікі.

- Кажу, што было здзіўленне, проста здзіўленне - навошта, чаму, што? Мы ўбачылі са сродкаў масавай інфармацыі, убачыў наш прэзідэнт, кажа: «Божа, што гэта такое? А якія ў нас да іх пытанні? Няма ніякіх пытанняў». Усё, няма пытанняў, значыць, я вам тэлефаную. Так што, Вольга Уладзіміраўна, усяго добрага вам.

***

«Калі ў нашых базах звестак няма інфармацыі пра тое, што ім забаронены ўезд на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, яны будуць прапушчаныя», - паведаміў прадстаўнік прэс-службы Памежнага камітэта Антон Бычкоўскі. Паведамляць, ці скасаваная ў дачыненні да дзяўчат забарона на ўезд, ён адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што гэта асабістыя звесткі.

«Мы, вядома, вельмі моцна былі здзіўленыя, - кажа Пётр Вярзілаў. - Працятыя, па-першае, нечаканай забаронай, бо дзяўчаты не ляцелі ў Менск і не мелі планаў выходзіць у Менску. Усім кампетэнтным органам было відавочна, што яны ляцяць транзітам з Масквы ў Кіеў, не маюць ніякіх планаў знаходзіцца ў Беларусі.

І ўдвая дзіўным быў факт такога званка, бо Беларусь вядомая сваім даволі строгім стаўленнем да дысідэнтаў. Але радуе, што прынамсі так хутка кіроўныя асобы краіны адрэагавалі на гэтую дзіўную забарону і знялі яе асабістым званком кіраўніцы Адміністрацыі Лукашэнкі. І я, і дзяўчаты моцна здзівіліся гэтаму факту».

Нагадаем, зусім нядаўна Качанава перапрошвала перад цыганамі, на якіх зладзіла аблаву МУС.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках