25 красавiка 2024, Чацвер, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Расея разумее, што Кітай можа прысвоіць яе землі на ўсходзе

15
Die Welt: Расея разумее, што Кітай можа прысвоіць яе землі на ўсходзе

Сі Цзіньпін - адзіны, да каго Пуцін не спазняецца на сустрэчы.

«Гандлёвая спрэчка з ЗША ўваскрэсіла астылае каханне Кітая да Расеі, - піша нямецкае выданне Die Welt (пераклад - inopressa.ru). - Аднак яны не з'яўляюцца роўнымі партнёрамі - азіяты занадта перасягаюць расейцаў. Сярод расейскага народа дачыненні абуджаюць шматвяковы страх».

Прынамсі як паказвае дынаміка эканамічнага супрацоўніцтва апошніх гадоў, сувязі паміж дзвюма краінамі становяцца ўсё больш цеснымі, адзначае журналіст Эдуард Штайнер. Так, напрыклад, паслядоўна расце аб'ём двухбаковага гандлю. «Доля Кітая ў расейскім гандлі за апошнія пяць гадоў павялічылася амаль удвая і цяпер складае пятую яе частку, так што Кітай зрушыў Нямеччыну з пазіцыі найважнейшага гандлёвага партнёра Расеі. Толькі ў папярэднім годзе аб'ём гандлю павялічыўся амаль на чвэрць да 108 млрд даляраў», - гаворыцца ў артыкуле.

«Вядома, Пекін і Масква асцярожна збліжаліся і раней, напрыклад, калі ў 2004 годзе Кітай загадзя заплаціў «Раснафце» 6 млрд даляраў за пастаўку 48,4 млн тонаў нафты да 2010 года, а пазней уклаў (...) і іншыя дамовы на пастаўку. Новая дынаміка з'явілася ў эканамічных дачыненнях пасля таго, як у 2014 годзе анэксія Крыма ўбіла клін паміж Захадам і Масквой. Толькі праз два месяцы кітайцы падпісалі 30-гадовы газавы кантракт на суму 400 млрд даляраў». Цяпер жа, на фоне гандлёвай спрэчкі Кітая з ЗША, Маскву і Пекін аб'ядноўвае і агульны вораг, паказвае выданне.

Аднак, падкрэслівае Штайнер, краіны не могуць гаварыць і дзейнічаць на роўных. «Хоць Кітай і мае патрэбу ў сваім паўночным суседзе ў якасці пастаўшчыка сыравіны, для кітайскага экспарту ён адыгрывае другарадную ролю. А так як Маскве Паднябесная патрэбная ў якасці патэнцыйнага інвестара замест Захаду, Кітай максімальна выкарыстоўвае гэта ў сваіх інтарэсах і, займаючы на перамовах відавочна жорсткія пазіцыі, прэтэндуе толькі на смачныя кавалкі», - мяркуе аўтар артыкула.

«Крэмль, які знаходзіцца ў цяжкім становішчы, робіць добрую міну пры дрэннай гульні. Расейскі народ, у сваю чаргу, настроены скептычна. (...) Адзін з галоўных страхаў палягае ў тым, што кітайцы могуць прысвоіць сабе расейскую зямлю на ўсходзе». Шматвяковы страх таго, што Расея знаходзіцца пад пагрозай і можа апынуцца ў падпарадкаванні, сыходзіць каранямі да татара-мангольскага ярма з 1237 да 1480 года, тлумачыць Штайнер.

«Скепсіс расейцаў у дачыненні да кітайцаў знаходзіць сваё адлюстраванне і ў маленькай дэталі: з усіх замежных кіраўнікоў дзяржаў кітайскі прэзідэнт з'яўляецца адзіным, з якога Пуцін яшчэ ніколі не паджартоўваў. Бо ён ведае, што Сі не так лёгка заплюшчыць вочы на абразу, у чым запэўніваюць у размове з Die Welt і дыпламаты Масквы і Пекіна. Гэта выяўляецца і ў тым, што Сі - адзіны, на сустрэчу з якім Пуцін ніколі не спазняецца, у той час як іншых калегаў і высокапастаўленыя эканамічныя дэлегацыі ён прымушае чакаць сябе гадзінамі», - адзначае выданне.

«Як інтэрпрэтуюць гэта расейцы? Калі нават Пуцін кагосьці баіцца, то, божа барані», - піша Die Welt.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках