19 красавiка 2024, Пятніца, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве загінуў народны дэпутат Дзмітрый Тымчук

У Кіеве загінуў народны дэпутат Дзмітрый Тымчук
Дзмітрый Тымчук

Каардынатара групы «Інфармацыйны супраціў» знайшлі з агнястрэльнай ранай у галаве.

19 чэрвеня ў Кіеве загінуў народны дэпутат ад «Народнага фронту», каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук. Пра гэта выданню gordonua.com паведаміла ўласная крыніца.

«Дзмітрый Тымчук загінуў. 40 хвілін таму. Чысціў дома зброю і застрэліўся з неасцярожнасці», - сказаў суразмоўца.

Народны дэпутат Украіны Антон Герашчанка пацвердзіў факт гібелі Дзмітрыя Тымчука.

«Час назад, у сябе дома падчас чысткі пісталета-узнагароды нанёс сабе смяротную рану патрыёт Украіны і мой сябар Дзмітрый Тымчук. На месцы трагедыі працуе следча аператыўная група.

Вечная памяць шчыраму і светламу чалавеку. Нам усім цябе будзе вельмі не ставаць», - напісаў Антон Герашчанка ў Twitter.

Дзмітрый Тымчук нарадзіўся 27 чэрвеня 1972 году. Ён праходзіў службу ў войсках супрацьпаветранай абароны, працаваў у штабе Нацыянальнай гвардыі і ў розных падраздзяленнях Міністэрства абароны. У 2014 годзе быў абраны народным дэпутатам ад партыі «Народны фронт». Палітык стаў вядомы дзякуючы дэталёваму асвятленню анэксіі Крыма і збройнага канфлікту на ўсходзе Украіны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках