20 красавiка 2024, Субота, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: У нас у краіне з'явіўся «чыноўнік, які просіць прабачэння»

5
Анджэй Пачобут: У нас у краіне з'явіўся «чыноўнік, які просіць прабачэння»
АНДЖЭЙ ПАЧОБУТ
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Вам Качанава яшчэ не тэлефанавала?

Журналіст Анджэй Пачобут напісаў у «Фэйсбуку» пра тое, як у Беларусі з'явіўся чыноўнік, які прасіць прабачэння.

- Калі гэта не пранкер Ваван тэлефанаваў Pussy Riot з выбачэннямі ад адміністрацыі Лукашэнкі, то неяк незаўважна ў нас у краіне з'явіўся «чыноўнік, які просіць прабачэння», - напісаў Анджэй Пачобут. - Вам, дарэчы, Качанава яшчэ не тэлефанавала? Не перапрошвала?

Нагадаем, што кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Качанава папрасіла прабачэння ў Pussy Riot за забарону на ўезд у Беларусь. У прыёмнай адміністрацыі Лукашэнкі пацвердзілі факт размовы, але адмовіліся каментаваць яе змест.

Раней чыноўніца выбачылася за міліцэйскія аблавы перад ромамі з Магілёва, хоць экс-кіраўнік МУС Ігар Шуневіч адмовіўся гэта рабіць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках