20 лiпеня 2019, Субота, 17:42
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Журналісты знайшлі шматмільённыя асабнякі афіцэраў ФСБ, звязаных са «справай Галунова»

7
АСАБНЯК ДАРАФЕЕВА І МЯДОЕВА
ФОТА: НОВАЯ ГАЗЕТА

Іх суседзі - сваякі управы ГБУ «Рытуал».

Генерал-палкоўнік ФСБ Аляксей Дарафееў і сям'я ягонага памочніка падпалкоўніка Марата Мядоева валодаюць дамамі агульным коштам больш за 100 мільёнаў рублёў у пасёлку клубнага тыпу «Лясная бухта» на беразе Істынскага вадасховішча ў Падмаскоўі, гаворыцца ў супольным расследаванні «Новай газеты», «Трансперэнсі Інтэрнэшнл - Расея» і Baza.

Гаворка ідзе пра двух суседнія надзелы, аб'яднаныя агульнай агароджай і дарожкай. На кожным з іх пабудаваныя трохпавярховыя камяніцы. Пры гэтым абодва дамы ўладальнікі аформілі ва ўласнасць у адзін дзень - 8 жніўня 2017 года.

Дарафееву належыць надзел на 14 сотак і дом плошчай на 731,8 квадратных метраў, бацьку Марата Мядоеву Ігару, у мінулым таксама афіцэру спецслужбаў, - 17 сотак і катэдж у 736,5 квадратных метраў. Кошт асабнякоў следчыя ацанілі прыкладна на 65-70 мільёнаў рублёў кожны.

Сям'я Мядоева суседнічала з Дарафеевым і ў іншай вёсцы Істынскага раёна. У садовым таварыстве некамерцыйным партнёрстве «Садовы астравок» абодва афіцэры ў адзін і той жа дзень у жніўні 2009 года купілі два суседнія надзелы на 13 сотак, кадастравы кошт якіх складаў 3,8 мільёна рублёў. 26 кастрычніка таго ж года Марат Медоеў і Дарафееў прадалі нерухомасць.

У расследаванні адзначаецца, што Ігар і Марат Мядоевы, як і Аляксей Дарафееў, большую частку жыцця прапрацавалі на дзяржаўнай службе. Са слоў адваката міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Агора» Дзмітрыя Дзінзэ, там «грошай на элітную нерухомасць не зарабіць, нават калі не есці і не піць». Ён мяркуе, што выяўленыя ўгоды з зямлёй падобныя да фіктыўных.

Іншыя суседзі і сувязь з «чэкістамі-мільянерамі»:

У той жа «Лясной бухце» журналісты знайшлі пляц, набыты дачкой Ігара Мядоева - Эльдай - у 2014 годзе. Цяпер, паводле дакументаў, ён належыць Расейскай Федэрацыі.

У 2018 годзе іншай суседкай Дарафеева і Мядоева стала 42-гадовая Анастасія Мазаракі. Братам ейнага мужа-бізнэсоўца з'яўляецца першы намеснік дырэктара гарадской пахавальнай службы Масквы ГБУ «Рытуал» Валяр'ян Мазаракі, высветлілі выданні. Паводле іх інфармацыі, гэта выявіў журналіст «Медузы» Іван Галуноў у сваім расследаванні пра сувязь сілавікоў і пахавальнага бізнэсу. У «Медуза» пацвердзілі, што Дарафееў і Марат Мядоеў фігуруюць у матэрыяле Галунова, які рыхтуецца да публікацыі.

У «Лясной бухце» працуе аднайменная кіроўная кампанія, якой валодае Валерый Васільеў. Яго ж выданні называюць прадаўцом надзела Аляксею Дарафееву.

Сын Васільева поўны цёзка былога супрацоўніка банкаўскага аддзела ўправы «К» службы эканамічнай бяспекі ФСБ Андрэя Васільева, затрыманага разам з са сваім начальнікам Кірылам Чаркаліным і ягоным намеснікам Дзмітрыем Фраловым. Як пісала газета «Камерсант», пры вобшуку ў іх канфіскавалі рэкордныя 12 мільярдаў рублёў.

Крыніца «Новай газеты», распавяла, што да затрымання Андрэй Васільеў бываў у супольных паездках з Дарафеевым. Журналісты адзначаюць, што цяпер Васільевы валодаюць трыма камяніцамі ў «Лясной бухце», дзве з якіх суседнічаюць з Мядоевым, Дарафеевым і Мазаракі.

КАТЭДЖНЫ ПАСЁЛАК «ЛЯСНЫХ БУХТА». ІНФАГРАФІКА НОВАЯ ГАЗЕТА