19 красавiка 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае сітуацыя на рынку нерухомасці ў ЕЗ?

1
Як выглядае сітуацыя на рынку нерухомасці ў ЕЗ?

Сярод дзяржаў-чальцоў найбольшы рост за гэты перыяд назіраўся ў Эстоніі.

Кошты на жыллё ў ЕЗ агулам выраслі ў сярэднім на 15% (у еўразоне - на 11%) за перыяд паміж 2010 і 2018 гадамі, але з вялікімі адрозненнямі паміж краінамі.

Як перадае "Еўрапейская праўда", такія звесткі прыводзіць Еўрастат.

Кошты жылля, у тым ліку на новыя і ўжо існыя дамы і кватэры ў ЕЗ, значна вагаліся з 2006 года, штогадовыя тэмпы росту складалі блізу 8% у 2006 і 2007 гадах, пасля чаго адбылося падзенне на 4% у 2009 годзе ў выніку фінансавага крызісу. Кошты зноў пачалі расці ў 2014 годзе.

Сярод дзяржаў-чальцоў найбольшы рост за гэты перыяд назіраўся ў Эстоніі (+83%), Латвіі (+61%), Аўстрыі (+56%), Швецыі (+55%) і Люксембургу (+50%), а найбольшую зніжэнне адбылося у Італіі (-17%), Іспаніі (-12%) і на Кіпры (-8%).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках