19 красавiка 2024, Пятніца, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Маладыя прыйшлі ў ЗАГС у строях дыназаўраў

3
Відэафакт: Маладыя прыйшлі ў ЗАГС у строях дыназаўраў

Пара не папярэдзіла пра сваю выдумку ні бацькоў, ні гасцей.

Пара са Львова прыйшла на ўласны шлюб у строях тыраназаўраў, піша korrespondent.net.

Міхаіл і Саламія былі разам адзінаццаць гадоў. Пара разважыла, што "проста распісацца" - гэта не для іх. Маладыя з'явіліся каля ЗАГСу ў аб'ёмных касцюмах дыназаўраў. Пры гэтым пара не папярэдзіла пра сваё выдумку ні бацькоў, ні гасцей.

Адзначаецца, што сама цырымонія шлюбу прайшла без строяў. У ЗАГСе не былі супраць, але было б цяжка ставіць подпісы і надзяваць пярсцёнкі. На вяселлі нявеста з'явілася ў белай сукенцы, а жаніх - у джынсах і футболцы.

Маладыя мяркуюць, што іх выдумка ўсім спадабалася, а адзіным мінусам строяў быў дыскамфорт праз высокую тэмпературу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках