11 лiпеня 2020, Субота, 1:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

15-гадовы хакеіст юнацкай нацыянальнай каманды Беларусі загінуў у аўтакатастрофе

4
15-гадовы хакеіст юнацкай нацыянальнай каманды Беларусі загінуў у аўтакатастрофе
МІКАЛАЙ ШАСТАКОЎ

Мікалай Шастакоў ехаў у аўто з бацькамі.

15-гадовы галкіпер СДЮШАР «Юнацтва-Менск» і юнацкай нацыянальнай каманды Беларусі Мікалай Шастакоў загінуў у аўтакатастрофе.

Трагедыя адбылася сёння на досвітку на трасе М1 у Вяземскім раёне, піша nn.by.

Аўтамашына, у якой Мікалай ехаў з бацькамі, на высокай хуткасці наехала грузавы аўтамабіль. У выніку аварыі малады хакеіст і ягоная мама памерлі на месцы, бацька, які кіраваў аўтамашынай дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне лякарні горада Вязьмы.