20 красавiка 2024, Субота, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя гарады Еўропы для сямейнага адпачынку ў 2019 годзе

3
Названыя найлепшыя гарады Еўропы для сямейнага адпачынку ў 2019 годзе

Узначальвае рэйтынг Рым.

Гандлёвая кампанія Play Like Mum склала рэйтынг еўрапейскіх гарадоў, якія ідэальна пасуюць для сямейных паездак у гэтым годзе, піша tio.by.

Экспэрты ацэньвалі колькасць сямейных нумароў у гатэлях, кошт самых недарагіх з іх, колькасць славутасцяў, якія цікавыя ўсёй сям'і, узровень бяспекі і колькасць ападкаў на год.

Лідарам спісу стаў Рым. У італійскай сталіцы больш як 4 000 сямейных нумароў, іх кошт пачынаецца ад 323 еўраў на сям'ю з чатырох чалавек за дзве ночы. Колькасць славутасцяў, якую цікава наведаць усім сямейнікам - 508. Сярэдняя колькасць дажджлівых дзён у годзе - 83.

На другім месцы - Лісабон. Тут 1712 сямейных нумароў (іх кошт - ад 306 еўраў), 84 дажджлівыя дні на год і 272 тураб'екты. Трэцяе месца належыць Мадрыду. У сталіцы Гішпаніі 1000 нумароў для сем'яў коштам ад 293 еўраў, а дажджлівым будзе толькі 61 дзень на год.

Акрамя іх, у ТОП-10 увайшлі таксама харвацкі Заграб, Прага, Лондан, Гданьск у Польшчы і Афіны.

Таксама экспэрты вылучылі шэраг гарадоў з самымі таннымі сямейнымі нумарамі: Кіеў, Сараева, Сафія, Тырана і Масква, дзе можна спыніцца сям'ёй за 79-125 еўраў за дзве ночы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках