28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Беларусі пракаментавалі ў ААН скаргу мужчыны, што «крычаў» без голасу

7
Улады Беларусі пракаментавалі ў ААН скаргу мужчыны, што «крычаў» без голасу
Виктор Козлов
Фото: Радио Свабода

70-гадовы мужчына, які страціў пасля аперацыі голас, абараняе ў Жэневе свае правы.

Урад Беларусі адрэагаваў на скаргу прадстаўніка незалежнага прафзвязу РЭП у Гомельскім рэгіёне Віктара Казлова, зарэгістраваную ў Камітэце ААН правоў чалавека (№3308/2019). На міжнародным узроўні беларускія чыноўнікі заявілі аб непрымальнасці скаргі, бо заяўнік не абскарджваў пастанову суда ў пракурорскіх інстанцыях, піша gomelspring.org.

70-гадовы мужчына, які страціў пасля анкалагічнай аперацыі голас абараняе ў Жэневе свае правы не падвяргацца адвольнаму затрыманню і арышту, на справядлівы суд, на выказванне свайго меркавання і мірны сход. Знайсці абарону правоў унутры краіны незалежнаму прафзвязу не ўдалося, судовыя інстанцыі, уключаючы Вярхоўны Суд, паверылі трох міліцыянтаў-амапаўцам, падвяргаючы сумневу высновы лекараў аб тым, што пацярпелы пасля выдалення часткі лёгкага не тое што крычаць, размаўляе ў паўсядзённым жыцці толькі шэптам.

Нагадаем, амапаўцы затрымалі Віктара Казлова раніцай 25 сакавіка 2017 года ў вёсцы Цярэшкавічы, калі той накіроўваўся ў Гомель для ўдзелу ў «Маршы недармаедаў-2». Адвезлі ў раённы аддзел, адтуль прэвентыўна адправілі ў ізалятар, дзе яго два дні да суду пратрымалі за кратамі. Амапаўцы ў рапартах напісалі, што яны ахоўвалі грамадскі парадак, а мужчына нецэнзурна лаяўся на вуліцы, на заўвагі не рэагаваў, спрабаваў уцячы, хапаўся за форму.

«Я пасля аперацыі гаварыць не магу нармальна, нават шэптам, а тут гучна крычаў? Супрацоўнікі АМАПу ілжэсведчылі ў судзе, блыталіся ў паказаннях. Гэта была мэтанакіраваная акцыя затрымаць мяне, каб не дапусціць маёй прысутнасці 25 сакавіка на пляцоўцы каля ДК «Віпра», дзе праходзіў мітынг», - успамінае падзеі вясны 2017 прадстаўнік прафзвязу.

Віктар Казлоў адзначае, што з выкарыстаннем міжнародных механізмаў хоча прыцягнуць увагу да ўстоянай ў Беларусі заганнай практыкі, калі напярэдадні акцый незадаволеных грамадзян прэвентыўна затрымліваюць супрацоўнікі міліцыі, ілжыва сведчаць, абвінавачваючы ў хуліганцы і непадпарадкаванні. У выніку ён, напрыклад, правёў пад арыштам да суда больш за два дні (51 гадзіны), а суд выпісаў яму штраф. Пытанне адвольнага затрымання і арышту ў такіх выпадках застаецца без судовай ацэнкі.

Са слоў праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які займаецца гэтай справай ў КПЧ ААН, беларускія ўлады пакінулі без каментара довады скаргі, чаму і для якіх мэт прадстаўніка прафзвязу арыштавалі напярэдадні мірнага сходу. Праходзіць жа пракурорскія інстанцыі, як пра гэта заявіў беларускі бок, юрыспрудэнцыя КПЧ ААН не патрабуе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках