23 красавiка 2024, aўторак, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юная піяністка з Бабруйска стала прызёрам Міжнароднага конкурсу ў Нямеччыне

1
Юная піяністка з Бабруйска стала прызёрам Міжнароднага конкурсу ў Нямеччыне
ФОТА: Бабруйскі гарвыканкам

Таксама юная піяністка ўшанаваная спецыяльнымі прызамі.

У Бабруйскім гарвыканкаме паведамілі, што «Клавіс Баварыя», Міжнародны конкурс піяністаў, прайшоў у адной з маляўнічых зямель Нямеччыны з 1 да 8 чэрвеня ў рамках Міжнароднага фестывалю клавірнага мастацтва «Clavis» 2019, які аб'яднаў выканаўцаў на клавесіне, аргане і фартэпіяна. У конкурсе ўдзельнічалі выканаўцы фартэпіяннай музыкі ад 6 да 29 гадоў, прадстаўнікі розных краін: Нямеччыны, Аўстрыі, Японіі, Кітая, Італіі, Францыі, Харватыі, Літвы, Расеі, Беларусі, паведамляе mogilev.online.

Сярод канкурсантаў была і трынаццацігадовая бабруйчанка Анастасія Савіцкая, вучаніца дзіцячай школы мастацтваў №2 ім. У.У.Алоўнікава (настаўніца Ражкова Ларыса Леанідаўна). Выканаўшы складаную праграму, Наста атрымала высокую ацэнку журы конкурсу і здабыла дыплом лаўрэата II ступені.

Таксама юная піяністка ўшанаваная спецыяльнымі прызамі: прыз за арыгінальнасць і яркае выкананне сучаснай п'есы ад сябра журы піяніста і выкладчыка Маркуса Вітола (Нямеччына), дыплом за найлепшую інтэрпрэтацыю рамантычнага твора, запрашэнне на Міжнародны конкурс у Гішпаніі «COSTA FESTA» ў сакавіку 2020 года і выступ з сольным канцэртам у Санкт-Пецярбургу ў галерэі «STEINWAY PIANO».

Трэба адзначыць, што Анастасія Савіцкая ўжо не раз годна выступала ў канцэртах і на конкурсах рознага ўзроўню. Так, у траўні сёлета яна стала лаўрэаткай XI Міжнароднага фестывалю-конкурсу юных піяністаў «Срэбнае возера» (Гатчына, Расея), а ў красавіку на адкрыцці Рэспубліканскага конкурсу юных піяністаў імя У.У.Алоўнікава з сімфанічным аркестрам дзіцячай школы мастацтваў №2 выканала канцэрт І.С.Баха.

ФОТА: Бабруйскі гарвыканкам
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках