28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвязы свету ўнеслі Беларусь у чорны спіс

16
Прафзвязы свету ўнеслі Беларусь у чорны спіс

Беларусь увайшла ў катэгорыю краін, дзе працоўным не гарантуецца захаванне іх правоў.

Паводле версіі індэкса глабальных правоў 2019 года, які штогод складае Міжнародная канфедэрацыя прафзвязаў, Беларусь увайшла ў катэгорыю краін, дзе працоўным не гарантуецца захаванне іх правоў, паведамляе naviny.by.

Краіны ў індэксе падзеленыя на шэсць катэгорый. У найлепшую - першую - катэгорыю трапляюць дзяржавы, дзе фіксуюцца эпізадычныя парушэнні правоў, другую - паўторныя парушэнні, трэцюю - рэгулярныя парушэнні, чацвёртую - сталыя, пятую - краіны без гарантый захавання правоў, пятую з плюсам - краіны без гарантый захавання правоў з прычыны недасканаласці законаў.

Разам з Беларуссю да пятай катэгорыі аднесены яшчэ 33 дзяржавы.

У найгоршую катэгорыю ўключаны дзевяць афрыканскіх і блізкаўсходніх дзяржаў, у найлепшую - дванаццаць (адзінаццаць краін Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, а таксама Уругвай).

У справаздачы па індэксе гаворыцца, што ў Беларусі, як і ў Казахстане, «улады працягвалі рэпрэсаваць незалежныя прафзвязы, пераследуючы і прысуджваючы прафзвязных лідараў паводле сфабрыкаваных абвінавачванняў».

Міжнародная канфедэрацыя прафзвязаў збірае звесткі аб парушэннях правоў працоўных у свеце блізу 40 гадоў. Сёлета МКП шостым разам прадставіла вынікі свайго даследавання ў выглядзе глабальнага індэксу, які вызначаецца паводле 97 паказчыкаў і ўлічвае ўзровень абароны працоўных правоў на заканадаўчым узроўні і на практыцы. Гэта даследаванне прызначанае для прадстаўнікоў бізнэсу і ўрадаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках