24 красавiка 2024, Серада, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пракаментаваў вынікі міжнароднай следчай групы што да MH17

14
Зяленскі пракаментаваў вынікі міжнароднай следчай групы што да MH17
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны ацаніў высновы з дакладу пра катастрофу Boeing на Данбасе.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі спадзяецца, што на лаве падсудных апынуцца ўсе, хто вінаваты ў забойстве пасажыраў Боінг-777 рэйса МН17, паведамляе nv.ua.

Са слоў Зяленскага, Украіна вітае вынікі міжнароднай следчай групы што да MH17.

«Прэзідэнт Украіны спадзяецца, што на лаве падсудных міжнароднага трыбунала апынуцца не толькі тыя, каму СБУ абвясціла сёння падазрэнне, а і ўсе, хто вінаваты ў дзёрзкім забойстве нявінных дзяцей, жанчын і мужчын», - гаворыцца ў Twitter адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

19 чэрвеня пракуратура Нідэрландаў выставіла абвінавачванні ў забойстве чатыром падазраваным у дачыненні да знішчэння Боінг-777 на Данбасе.

Гэта расейцы Ігар Гіркін (Стралкоў), Сяргей Дубінскі, Алег Пулатаў і грамадзянін Украіны Леанід Харчанка. Іх абвясцілі ў міжнародны вышук, ужо выдадзены міжнародны ордэр на іх арышт.

Судовы працэс што да знішчэння MH17 пачнецца ў сакавіку 2020 года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках