11 снежня 2019, Серада, 12:42
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У Сербіі пратэстуюць васьмікласнікі

3
У Сербіі пратэстуюць васьмікласнікі
ПРАТЭСТЫ ШКОЛЬНІКАЎ У СЕРБІІ. REUTERS/MARKO DJURICA

Школьнікі выйшлі на пратэст пасля скасавання экзамену.

Блізу двухсот васьмікласнікаў у Бялградзе сабраліся ля будынку Міністэрства адукацыі Сербіі на акцыю пратэсту супраць пастановы перанесці экзамен па матэматыцы пасля ўцечкі адказаў. Школьнікі патрабуюць скасаваць новы экзамен і прыняць іх у дзявяты клас наогул без выпускнога тэсту, паведамляе ВВС.

14-гадовыя пратэстоўцы выйшлі на акцыю яшчэ ў аўторак, 18 чэрвеня. У сераду пратэст прадоўжыўся. Школьнікі на сядзячай акцыі пратэсту ля будынка міністэрства заявілі, што прыйдуць на наступны дзяржаўны экзамен, але здаваць яго не будуць. Акрамя таго, яны заклікаюць да адстаўкі міністра адукацыі Млада Сарцэвіча.

Аналагічныя пратэсты школьнікаў прайшлі ў правінцыйных гарадах Крагуевач і Ніс.

8 клас у Сербіі - апошні год абавязковай пачатковай школы, пасля чаго вучні могуць ісці ў сярэднюю школу, дзе вучацца тры ці чатыры класы. Па заканчэнні сярэдняй школы навучэнцы могуць паступіць у ВНУ. Каб перайсці з пачатковай у сярэднюю школьнікі здаюць выпускныя экзамены па матэматыцы, сербскай мове і тэст на агульную адукацыю.

Тэставанне па матэматыцы павінна было прайсці ў аўторак раніцай. Але экзамен за паўгадзіны да пачатку перанеслі праз з'яўленне вынікаў у сацсетках.

ПРАТЭСТЫ ШКОЛЬНІКАЎ У СЕРБІІ. REUTERS/MARKO DJURICA
ПРАТЭСТЫ ШКОЛЬНІКАЎ У СЕРБІІ. REUTERS/MARKO DJURICA