25 красавiка 2024, Чацвер, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падобныя да пасты камяні на Марсе могуць быць прыкметай жыцця

2
Падобныя да пасты камяні на Марсе могуць быць прыкметай жыцця

Навукоўцы мяркуюць, што марсаходы маюць спраўдзіць гэтыя аб'екты.

Амэрыканскія навукоўцы заявілі аб тым, што марсаходы маюць спраўдзіць на існаванне бактэрый камяні на Чырвонай планеце, падобныя формай да пасты. Як паведамляе Naked science, гэткія структуры ўтвараюцца і на Зямлі, піша zn.ua.

На нашай планеце такія структуры ўтвараюцца пад дзеяннем Sulfurihydrogenibium yellowstonense. Яна належаць да экстрэмафілаў, а значыць, патэнцыйна можа існаваць у марсіянскіх варунках.

Бактэрыя належыць да лініі, якая пачала эвалюцыянаваць да таго, як у атмасфэры Зямлі пачаў з'яўляцца кісларод. Гэткія бактэрыі могуць выжыць у экстрэмальных варунках, блізка ля геатэрмальных крыніц. Акрамя таго, яны могуць таксама вытрымаць інтэнсіўнае ўльтрафіялетавае выпраменьванне і выжыць у асяроддзі з нізкім узроўнем кіслароду.

Фота: Naked Science

Sulfurihydrogenibium yellowstonense каталізуе ўтварэнне крышталічных горных парод, якія выглядаюць як пласты макаронных вырабаў. Унікальная форма і структура парод, звязаных з Sulfurihydrogenibium yellowstonense, з'яўляюцца вынікам яе незвычайнага ладу жыцця. У хуткаплыннай вадзе бактэрыі чапляюцца адна за адну і "трымаюцца штосілы". Яны ўтвараюць тугія ніткі, якія лунаюць, як сцяг. Яны бачныя для чалавечага вока і больш за ўсё падобныя да пасты фэтучыні.

Суполка прааналізавала мікробныя геномы, ацаніла, якія гены маюць найбольш актыўную экспрэсію, і расшыфравала метабалічныя патрэбы гэтых бактэрый. Навукоўцы таксама даследавалі магчымасці Sulfurihydrogenibium yellowstonense ў галіне скальнага будаўніцтва. Выявіўся цікавы факт: бялкі на паверхні бактэрый паскараюць хуткасць крышталізацыі карбанату кальцыю вакол бактэрыяльных нітак і ўнутры іх. Дзякуючы бялкам гэты працэс працякае ў нітках у мільярд разоў хутчэй, чым ва ўсякім іншым прыродным асяроддзі на Зямлі. У выніку ўтвараюцца шырокія палосы зацвярдзелай пароды з хвалістай ніткападобнай тэкстурай.

27 траўня міжнародная група навукоўцаў правяла комплексны аналіз паверхні Марса і выявіла закамянеласці, у якіх, як мяркуецца, маглі захавацца сляды жыцця. Са слоў даследнікаў, выяўленыя імі паклады жалеза нагадваюць парэшткі на Зямлі, у якіх знаходзіліся выкапні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках