27 чэрвеня 2019, Чацвер, 8:25
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Дзіўная знаходка ў Антарктыдзе выратуе ўвесь свет ад паводкі

Прыхаваная ад старонніх вачэй скала вось ужо сотні мільёнаў гадоў кантралюе патокі вады вакол гіганцкага шэльфавага ледніка Роса.

Гэты шэльф цяпер дзейнічае як важнейшы буфер, які прадухіляе вымыванне большай колькасці лёду Антарктыды ў адкрыты акіян, піша «Популярная механика».

Даследнікі выявілі падлёдную скалу дзякуючы сістэме сканавання IcePod, якая вымярае вышыню ледзянога шэльфа, яго таўшчыню і ўнутраную структуру, а таксама магнітныя і гравітацыйныя сілы пароды, на якую гэты лёд абапіраецца. Фактычна, IcePod можа зазіраць скрозь сотні метраў лёду, каб выявіць якія скальныя структуры ляжаць у аснове, што нельга разглядзець са спадарожнікаў.

У нядаўна апублікаванай працы даследчыкі паведамляюць, што геалагічная мяжа паміж Усходняй і Заходняй Антарктыдай стварыла пад кантынентам бар'ер, які абараняе ледзяны шэльф Роса ад больш цёплых вод і далейшага раставання. «Геалагічная мяжа робіць марское дно ўсходняй часткі Антарктыкі нашмат глыбейшым, чым на захадзе, і гэта ўплывае на тое, як акіянічная вада цыркулюе пад шэльфавым ледніком», распавядае марскі геолаг Кірсці Тынта з Калумбійскага ўніверсітэта.

У выніку гэты бар'ер запавольвае дрэйф прыкладна 20% усяго грунтавога лёду Антарктыды ў акіян. Калі б уся гэтая маса замерзлай вады апынулася ў больш цёплых рэгіёнах, то ўзровень мора ўзрос бы на цэлых 11,6 метра. Гэта крытычна важна для мноства прыбярэжных раёнаў і паселішчаў па ўсім свеце - наўрад ці яны ацалелі б пасля такой маштабнай паводкі.