20 красавiка 2024, Субота, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агрэгатары таксовак - чорная дзірка беларускай эканомікі?

11
Агрэгатары таксовак - чорная дзірка беларускай эканомікі?

Прадпрымальнік распавёў пра тое, як Беларусь страчвае валюту і працоўныя месцы.

Аўтар youtube-канала «Краіна для жыцця» прадпрымальнік Сяргей Ціханоўскі распавёў пра пакуль малазаўважную, але важную тэндэнцыю ў эканоміцы Беларусі:

«Мы не плацім таксісту за паездку. Грошы аўтаматычна спісваюцца з нашай карткі. Безумоўна, усё гэта вельмі зручна і лёгка. Але з прыходам агрэгатараў таксі, такіх як Яндэкс і Максім, невялікія фірмы таксовак сталі закрывацца, заўтра іх ужо не будзе. Закрылі свае ІП і таксісты. Цяпер яны проста атрымліваюць грошы ад агрэгатараў і не плацяць ніякія падаткі. А грошы за перавозку пасажыраў атрымліваюць замежныя кампаніі-нерэзідэнты.

Вы думаеце, вас гэта не тычыцца? Якая вам розніца, куды сыходзіць прыбытак з дзясяткаў мільёнаў паездак за месяц і дзе плацяцца падаткі? Вы думаеце, што паездкі для вас сталі таннейшымі і больш бяспечнымі? Не, гэта хлусня. Насамрэч было так: з эканомікі Беларусі выводзіцца валюта, а розніца нізкіх тарыфаў у таксі даплачваецца гатоўкай кіроўцам толькі таму, што ідзе перадзел гэтага рынку. І як толькі гэты рынак утворыцца, паездкі стануць даражэйшымі, а кіроўцы страцяць працу.

За 25 хвілін, не маючы патрэбных дакументаў, мы падключыліся не толькі да аднаго, а адразу да трох агрэгатараў таксовак і пачалі атрымліваць замовы. Але вы не хвалюйцеся, вашаму жыццю нічога не пагражае, і падаткі плацяцца, праўда не тут, і зарабляюць на перавозках не нашы прадпрымальнікі, а замежныя кампаніі ў ЗША, Расеі і, напэўна, у афшорах.

Калі на кароткай паездцы за вас даплачваюць кіроўцу, з тых падаткаў, якія маглі б заплаціць беларускія кампаніі ў Беларусі, то на больш доўгіх дыстанцыях кошт паездкі ў гэтых агрэгатараў значна вышэйшы, чым у звычайных таксовак. На сярэдніх паездках па горадзе кошт атрымаўся прыкладна аднолькавы.

Я ведаю мінімум 3 кампаніі якія напішуць дадатак для таксоваак за 50 000$. І я ведаю дзясяткі кантор, якія напішуць яго бясплатна. Для таго, каб потым абслугоўваць яго і зарабляць, як Яндэкс, з кожнай перавозкі. Я ведаю сотні прадпрымальнікаў, якія ўклалі б у гэта свае грошы і сталі інвестарамі. Але чамусьці ў IT-краіне так і не напісалі нацыянальны дадатак для таксовак, а з кожнай з мільёнаў транзакцый зарабляюць замежныя кампаніі, не плацяцца падаткі ў Беларусі.

Хлопцы, гэта проста таксі. Але таксаваць жа мы можам і самі? Я не здзіўлюся, калі паслязаўтра працаваць у таксі ў Беларусі ўжо пачнуць выхадцы з Паўднёва-Усходняй Азіі. У Маскве, у тым жа Яндэксе, яны ўжо цяпер працуюць. Нам жа не патрэбныя ні працоўныя месцы, ні валюта, ні заробак па 500?»

Больш падрабязна - глядзіце ў відэа.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках