19 красавiка 2024, Пятніца, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран збіў амерыканскі беспілотнік над Армузскай пратокай

9
Іран збіў амерыканскі беспілотнік над Армузскай пратокай
ДРОН ТЫПУ NAVY MQ-4C TRITON
ФОТА: REUTERS

Робат не парушаў паветранай прасторы Ірана.

ВПС ЗША не рабілі 19 чэрвеня палётаў над Іранам, заявіў прадстаўнік Цэнтральнага камандавання УС ЗША Біл Урбан, каментуючы інфармацыю аб тым, што іранскія вайскоўцы збілі амерыканскі робат на поўдні краіны, паведамляе dw.com.

ЗША паведамілі, што робат тыпу Navy MQ-4C Triton быў збіты ў міжнароднай паветранай прасторы над Армузскай пратокай іранскай ракетай класа "зямля-паветра". Пра гэта паведамілі ў чацвер, 20 чэрвеня, агенцтва Reuters і AP са спасылкай на афіцыйную крыніцу.

Позна ўвечары ў сераду, 19 чэрвеня, Цэнтральнае камандаванне ўзброенымі сіламі ЗША заявіла, што ў гэты дзень амерыканскія самалёты не заляталі ў паветраную прастору Ірана. "Самалёты ЗША не рабілі палётаў у паветранай прасторы Ірана", - падкрэсліў прадстаўнік Цэнтральнага камандавання УС ЗША, які адказвае за вайсковыяы аперацыі ЗША на Блізкім Усходзе, Біл Урбан, не даўшы ніякіх далейшых каментароў.

Некалькімі гадзінамі раней Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) паведаміў праз іранскае інфармагенцтва Farsnews, што збіў амерыканскі выведвальны беспілотнік Global Hawk на поўдні краіны, у правінцыі Хормазган.

КВІР уважаецца ў Іране за элітныя войскі і падпарадкоўваецца непасрэдна аятале Алі Хамінеі.

Раней ЗША афіцыйна пацвердзілі, што прыязная Ірану ўзброеная групоўка хусітаў збіла амерыканскі робат над тэрыторыяй Емена 6 чэрвеня. Акрамя таго, на мінулым тыдні УС Ірана таксама распачалі спробу збіць беспілотнік, які належыць ЗША, паведамляе інфармагенцтва Reuters.

Канфлікт паміж ЗША і Іранам

У пачатку 2018 года прэзідэнт Амерыкі Дональд Трамп у аднабаковым парадку заявіў пра выхад ЗША з дамовы аб ядзерным пагадненні з Іранам і аднаўленні эканамічных санкцый. З тых часоў напружанне ў стасунках паміж Вашынгтонам і Тэгеранам не перастае ўзмацняцца.

У апошнія дні пагроза вайсковага канфлікту ў рэгіёне абвастрылася таксама праз меркаваныя напады на два нафтавыя танкеры ў Аманскай затоцы, якія адбыліся 13 чэрвеня, у якіх ЗША абвінавацілі Іран.

У адміністрацыі ЗША заявілі, што на корпусе аднаго з пацярпелых танкераў выяўлена выбуховае прыстасаванне, як мяркуецца магнітная міна. Блізу месяца таму аналагічная прылада выкарыстоўвалася пры нападзе на танкеры ля берагоў ААЭ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках