25 красавiка 2024, Чацвер, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: Бярыце прыклад, змагайцеся за свае правы

«Баста»: Бярыце прыклад, змагайцеся за свае правы
Фота: onliner.by

Чаму вучыць страйк у Гатаве.

З Барысава пішуць. Працаўнікі завода «Аўтагідраўзмацняльнік» атрымалі частку заробку за травень са спазненнем на месяц. Выплаты склалі 45 рублёў - утрая менш за звычайную суму, паведамляе Telegram-канал «Баста».

- Як выжыць на такія грошы, калі і раней, калі плацілі аванс 130-150 рублёў, грошай ні на што не стае? - пытаецца аўтар ліста, рабочы заводу.

Адказваем.

Працаўнікі завода «Праммеханіка» у панядзелак абвясцілі страйк - мы пра гэта пісалі. Спынілі станкі, заявілі кіраўніцтву, што выконваць працу не будуць, пакуль ім не выплацяць запазычанасці ў заробку. Страйк доўжыўся два з паловай дні. Учора стала вядома, што рабочыя атрымалі заробак за сакавік і красавік. Травеньскі абяцаюць выплаціць да 28 чэрвеня. Не самы лепшы, але ўсё ж вынік. Бярыце прыклад. Змагайцеся за свае правы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках