25 красавiка 2024, Чацвер, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя адмовілася распачынаць справу супраць журналіста лукашэнкаўскай газеты

10
Міліцыя адмовілася распачынаць справу супраць журналіста лукашэнкаўскай газеты

Ігар Кузняцоў мае намер прыцягнуць Мукавозчыка да крымінальнай адказнасці за паклёп.

Гісторык Ігар Кузняцоў звярнуўся ў пракуратуру Савецкага раёна Менска з просьбай прыцягнуць да адказнасці аўтара дзяржаўнага выдання «СБ. Беларусь сегодня» Андрэя Мукавозчыка. У сваім артыкуле той назваў Кузняцова «псеўдагісторыкам».

Даследчык сталінскіх рэпрэсій пайшоў на такі крок пасля таго, як 17 красавіка на сайце праўладнай газеты з'явіўся блог Мукавозчыка пад назвай «Псеўдагісторыкі».

«У публікацыі распаўсюджаныя загадзя непраўдзівыя звесткі аб тым, што кандыдат навук Ігар Кузняцоў з'яўляецца «псеўдагісторыкам», - адзначыў заяўнік. - Гэтыя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці, зневажаюць маю гонар, годнасць і бізнэс рэпутацыю як кандыдата гістарычных навук, дыпламаванага спецыяліста ў гісторыі савецкіх рэпрэсій, дацэнта кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных дачыненняў БДУ».

Яшчэ да звароту ў пракуратуру Ігар Кузняцоў накіраваў заяву на імя галоўнага рэдактара «СБ. Беларусь сегодня» Дзмітрыя Жука з патрабаваннем зняпраўдзіць выкладзеныя звесткі і атрымаў адмову. Але згаданы артыкул з сайта знік. Тады гісторык папрасіў правесці пракурорскую праверку і прыцягнуць Мукавозчыка да крымінальнай адказнасці за паклёп.

Аднак, як паведаміў Ігор Кузняцоў, пракуратура перанакіравала ягоную заяву ў РУУС Савецкага раёну Менску, сказаўшы, што гэта кампетэнцыя міліцыі. У міліцыі адказалі, што ў выніку праверкі выяўлена: падстаў для адміністрацыйнага працэсу паводле арт. 9.2 КоАП Рэспублікі Беларусь (паклёп) у дачыненні да аўтара артыкула «Псеўдагісторыкі» Мукавозчыка няма.

20 чэрвеня Ігар Кузняцоў звярнуўся ў Менскую гарадскую пракуратуру - на гэты раз яго заяву зарэгістравалі. Ён па-ранейшаму намагае на распачынанні крымінальнай справы супраць Мукавозчыка, мяркуе, што міліцэйская праверка была праведзена павярхоўна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках