25 красавiка 2024, Чацвер, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чачэрскія рыбакі абаранілі сваё возера «напалову»

6
Чачэрскія рыбакі абаранілі сваё возера «напалову»
ФОТА: АЛЕНА БЫЧКОВА/TUT.BY

Арандатар возера знізіў кошт рыбалкі для мясцовых удвая.

Цяпер рыбалка на возеры ў вёсцы Матневічы Чачэрскага раёна для мясцовых жыхароў будзе каштаваць удвая танней, чым патрабаваў раней новы арандатар вадаёма, паведамляе tut.by.

Нагадаем, канфлікт мясцовых жыхароў і арандатара вадаёма ўзнік яшчэ ў мінулым годзе, а абвастрыўся ў пачатку гэтага лета - калі арандатар прызначыў кошт за наведванне вадаёма. З гэтага часу за дзень рыбалкі трэба было аддаць 14 рублёў, а за адпачынак на беразе возера - 2 рублі. Людзі абурыліся.

- Стомленыя трактарысты пасля працы ехалі і да ночы рабілі гэтае возера, мы яго самі зарыблялі - а цяпер і схадзіць на яго не можам! - абураліся мясцовыя.

- Я побач жыву, пасля сена нават абмыцца цяпер схадзіць не магу!

- Унукі прыязджаюць, просяцца: «На рэчку, на рэчку!» Што нам ім цяпер адказаць?

Пасля першага сходу арандатар паабяцаў не браць з мясцовых плату за адпачынак на возеры, а для рыбакоў - знізіць кошт туру з 14 да 12 рублёў. Але такая зніжка толькі выклікала новы шквал эмоцый.

- Ды мы 240 рублёў атрымліваем, хто ж пойдзе на тваю рыбалку? - абураліся людзі і патрабавалі знізіць кошт як мінімум напалову.

І вось, паведамляе «Чачэрскі веснік», днямі ў мясцовым клубе прайшоў другі сход з нагоды умоў выкарыстання арандаванага вадаёма. І арандатар адступіў ад свайго першапачатковага плана. Цяпер дарослыя з Матневічаў могуць рыбаліць за 7 рублёў, дзеці да 16 гадоў - за 4 рублі. За гэтыя грошы паводле правіл яны могуць вылавіць з вадаёма не больш за 5 кг рыбы, за перавышэнне давядзецца даплачваць.

Кошт рыбалкі для прыезджых - 17 і 8 рублёў адпаведна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках