19 красавiка 2024, Пятніца, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Каяла: Даля Грыбаўскайтэ можа ўзначаліць Раду ЕЗ

Лінас Каяла: Даля Грыбаўскайтэ можа ўзначаліць Раду ЕЗ
ЛІНАС КАЯЛА
ФОТА: DELFI

У цяперашняга прэзідэнта Літвы - нядрэнныя шанцы.

Цяперашняя прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ пакідае сваю пасаду, на якой яе неўзабаве заменіць Гітанас Наўседа. У СМІ з'явілася інфармацыя, што пасля заканчэння прэзідэнцкай кадэнцыі Грыбаўскайтэ можа заняць пасаду кіраўніка Рады ЕЗ.

Гэтую інфармацыю сайту Charter97.org пракаментаваў Лінас Каяла, дырэктар літоўскага Цэнтра ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў.

- Кадэнцыя Далі Грыбаўскайтэ, цяперашняй прэзідэнткі Літвы заканчваецца. Наколькі ў яе ёсць сур'ёзныя шанцы стаць пераемніцай Дональда Туска на пасадзе кіраўніка Рады ЕЗ?

- Прэзідэнтка Літвы шмат гадоў сама прапрацавала ў Еўрапейскай Радзе, яе ведаюць іншыя еўрапейскія лідары, яна прыкметная фігура ў міжнародным маштабе, таму цалкам нядзіўна, што яе прозвішча згадваецца сярод магчымых кандыдатаў на пасаду кіраўніка Рады ЕЗ.

- Якія чыннікі, на вашу думку, могуць быць вызначальнымі для абрання Далі Грыбаўскайтэ на пасаду кіраўніка Рады ЕЗ?

- Прызначэнне на тую ці іншую пасаду ў структурах Еўрапейскага Звязу вызначаецца далёка не асобаснымі чыннікамі асобных кандыдатаў, а агульнай сукупнасцю ўсіх еўрапейскіх пасад: хто зойме месца кіраўніка Еўракамісіі? Хто стане старшынём Еўрапарламенту? Хто атрымае пасаду ўпаўнаважанага ў замежных справах? Хто будзе працаваць у Еўрапейскім Цэнтральным Банку?

Прымаючы пад увагу ўсе гэтыя пазіцыі, трэба забяспечыць прадстаўніцтва ў структурах ЕЗ з пункту гледжання: роўнасці палоў, ідэй, геаграфічнага становішча, дзяржаў.

- Хто, на вашу думку, з Еўрапейскіх палітыкаў можа падтрымаць кандыдатуру Далі Грыбаўскайтэ?

- Стасункі Літвы і Нямеччыны ў апошнія гады былі добрымі, хоць гэта вядома не азначае што Бэрлін падтрымае кандыдатуру Далі Грыбаўскайтэ, але існуе такая імавернасць, што Нямеччына не будзе, прынамсі, крытычна ставіцца да Грыбаўскайтэ. Вядома і краіны Цэнтральнай, і Усходняй Еўропы будуць імкнуцца да таго каб у іх быў свой прадстаўнік, таму Грыбаўскайтэ можа быць адной з кандыдатаў.

- Дапусцім, што Даля Грыбаўскайтэ заняла пасаду кіраўніка Рады ЕЗ. Як у такім выпадку зменіцца еўрапейская палітыка?

- Перш за ўсё хацелася б нагадаць, што кіраўнік Рады ЕЗ, з'яўляецца мадэратарам, які аб'ядноўвае інтарэсы кіраўнікоў розных дзяржаў і імкнецца да кансэнсусу. Менавіта таму не старшыня, а самая Рада ЕЗ будзе прымаць пастановы аб тым, у якім кірунку будзе змяняцца палітыка Еўропы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках