23 красавiка 2024, aўторак, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды паехаць у адпачынак: найлепшыя маршруты 2019 года

6
Куды паехаць у адпачынак: найлепшыя маршруты 2019 года

Экспэрты склалі рэйтынг папулярных кірункаў для падарожжаў.

Названыя пераможцы рэйтынгу Travellers Choice Awards for Experiences турыстычнага парталу Trip Advisor. Экспэрты на аснове водгукаў падарожнікаў і аналізу самых папулярных кірункаў для адпачынку вызначылі найлепшыя маршруты для турызму ў 2019 годзе, піша «Сегодня».

Узначаліў спіс тур коштам 101 даляр у Ватыкан. Гіды гатовыя паказаць за гэтыя грошы Сіксцінскую капэлу, базіліку Святога Пятра, а таксама ажыццявіць аднадзённую паездку ў Таскану. Таксама ў рэйтынгу адзначаны тур пабамі Лондана за 31 даляр, пешаходная экскурсія «Гары Потэр» за 16 фунтаў стэрлінгаў і высокахуткасны круіз па Тэмзе за 43 фунты.

ТОП-10 папулярных турыстычных маршрутаў:

Ватыкан - Сіксцінская капэла і базіліка Святога Пятра - Рым, Італія.

Чыкагскі архітэктурны рачны круіз - Ілінойс, ЗША.

Таскана - Фларэнцыя, Італія.

Рэйк'явік, Ісландыя - ныранне з аквалангам паміж тэктанічнымі плітамі.

Лас-Вегас, ЗША - Red Rock Canyon Electric Bike Tour.

Парыж, Францыя - прыватны тур у старадаўняй карэце.

Амстэрдам - туры па каналах.

Убуд, Інданезія - Best of Ubud Tour.

Сіань, Кітай - вячэрні гастранамічны тур.

Вадаспад Окер, Новая Зеландыя - рака Кайтуна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках