24 красавiка 2024, Серада, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Энэргетычная сетка Расеі - лёгкая мэта для хакераў

5
Bloomberg: Энэргетычная сетка Расеі - лёгкая мэта для хакераў

Крэмль атрымаў выразны сігнал.

"Артыкул у The New York Times пра тое, што Кіберкамандаванне ЗША актывізавала сакрэтныя спробы ўзлому расейскай энэргасістэмы ў меншай ступені цікавы ў плане зместу, і ў большай - у сувязі з відавочным супрацоўніцтвам афіцыйных асоб ЗША ў справе адкрыцця той дзейнасці. Як і кожная электрычная сетка, якая праходзіць праз лічбавае пераўтварэнне, расейская сетка дастаткова ўразлівая для ўзлому, але навошта ЗША могуць хацець публічнага абмеркавання гэтага пытання?" – пытаецца аглядальнік Bloomberg Леанід Бершыдскі (пераклад - inopressa.ru).

"У The New York Times распавядаецца аб "імплантах"- размяшчэнні шкодных праграм у сетках, звязаных з кіраваннем электрасеткамі ў Расеі, якія могуць быць актываваныя ў выпадку буйнога канфлікту. (...) Расейская энэргасістэма асабліва ўразлівая з некалькі прычын, - гаворыцца ў артыкуле. Па-першае, яна велізарная. ПАО "Россети" абслугоўвае 2,35 млн км ліній электраперадач і 507 тысяч падстанцый. Па-другое, яна знаходзіцца ў працэсе амбіцыйнага лічбавага пераўтварэння. План дыгіталізацыі кантраляванай дзяржавай кампаніі, зацверджаны ў мінулым годзе, закліканы забяспечыць істотнае скарачэнне страт пры перадачы і колькасці паломак да 2030 года. У плане гаворыцца аб стварэнні падраздзялення кібербяспекі, але гэтая праца яшчэ не закончаная. (...) У выпадку Расеі праблема пагаршаецца заходнім паходжаннем больш як трох чвэрцяў усяго абсталявання і пераважнага аб'ёму праграмнага забеспячэння. Калі выведка ЗША ўсталёўвае імплантаты да таго, як абсталяванне пастаўлена, ці калі яно знаходзіцца ў дарозе, няма гарантыі, што яны могуць быць выяўленыя".

"Іншымі словамі, абарона расейскай энэргасістэмы - гэта велізарная задача, нават нягледзячы на выдатны досвед расейцаў у справе выяўлення (і, верагодна, выкарыстання) уразлівасцяў. Амерыканскія кібератакі, безумоўна, магчымыя. Іншае пытанне, якую шкоду яны могуць прычыніць (...)", - падкрэсліваецца ў артыкуле.

"Было б наіўна меркаваць, што расейскі ўрад не хвалюецца праз кібератакі ЗША на крытычна важную інфраструктуру краіны. Так што лютая рэакцыя прэзідэнта Дональда Трампа на артыкул у The New York Times - у Twitter ён назваў публікацыюі "фактычнай дзяржаўнай здрадай"- трохі перабольшана. Што больш паказальна, дык гэта адказ газеты: яна паведаміла, што да публікацыі распавяла пра яе ўраду і не атрымала ніякіх пярэчанняў", - паказвае Бершыдскі.

"У сувязі з гэтым узнікае пытанне, для чаго гэты артыкул можа служыць урадавым чыноўнікам, якія гутарылі з газетай, і тым, хто правяраў публікацыю. Мая тэорыя ў тым, што яны хацелі паслаць паведамленне ў Крэмль, але не канкрэтна пра тое, каб Кіберкамандаванне ўзмацніла сваю актыўнасць ў расейскай электрасетцы. Расейскае палітычнае кіраўніцтва, спецыялісты ў выведцы і кібербяспецы ўжо ведаюць пра гэтыя высілкі. Хутчэй мэсэдж тычыцца працэдуры ўхвалення наступальных высілкаў. У артыкуле The New York Times гаворыцца, што яны праводзяцца ў адпаведнасці з новым незразумелым заканадаўствам, прынятым Кангрэсам мінулым летам, якое дазваляе міністру абароны санкцыянаваць "таемную вайсковую дзейнасць" у кіберпрасторы без ухвалення прэзідэнта. Для расейцаў адна справа - ведаць, што ЗША імкнуцца пракрасціся ў інфраструктуру іх краіны, але зусім іншае - усведамляць, што ўварванні і атакі не патрабуюць ухвалення Белага дома і могуць адбывацца рэгулярна і без асаблівых складанасцяў. Чыноўнікі ЗША па сутнасці кажуць расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну не выказваць свой пратэст Трампу ў выпадку атакі - амерыканскі прэзідэнт можа і не ведаць, што адбываецца, і гэта будзе цалкам легальна", - рэзюмуе аўтар публікацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках