28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін распавёў пра прыблізныя страты РФ і ЕЗ у выніку санкцый

20
Пуцін распавёў пра прыблізныя страты РФ і ЕЗ у выніку санкцый

Сёння кіраўнік РФ адказвае на пытанні расейцаў падчас жывой лініі.

Страты Расеі ў выніку ўведзеных супраць яе з 2014 года абмежаванняў складаюць $50 млрд, заявіў 20 чэрвеня прэзідэнт Расеі Пуцін падчас жывой лініі, піша «Европейская правда».

На пытанне вядоўцы, што атрымае Расея, калі выканае ўсе патрабаванні краін, якія ўвялі санкцыі супраць Масквы, Пуцін адказаў, што Масква «ні з кім не пасварылася, і ў яе няма такога жадання».

«Па-другое, што гэта дасць, і што не дасць, і што мы ад гэтага атрымаем. Ну, глядзіце, паводле экспэртных звестак, у выніку ўсіх гэтых санкцый, рэстрыкцый, абмежаванняў Расея за гэтыя гады, пачынаючы з 2014-га, недаатрымала блізу $50 млрд, - сказаў кіраўнік РФ, падкрэсліўшы, што гэта прыблізныя звесткі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках