У Малдове высветлілі, як і куды збег алігарх Плахатнюк
- 20.06.2019, 15:06
- 12,226
Лідар «Дэмакратычнай партыі» хацеў паляцець з краіны, але наважыў выехаць аўтамабілем.
Міністр унутраных спраў Малдовы Андрэй Нэстасе пацвердзіў, што лідар «Дэмакратычнай партыі» Уладзімір Плахатнюк 14 чэрвеня выехаў ва Украіну праз Прыднястроўе, а адтуль вылецеў у Лондан.
Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на TV8.
Нэстасе адзначыў, што, згодна з аператыўнай інфармацыяй, Плахатнюк выехаў ва Украіну на аўтамабілі маркі Mercedes. З Украіны ён вылецеў у Лондан.
Са слоў міністра ўнутраных спраў, Плахатнюк яшчэ да афіцыйнай адстаўкі ўрада Філіпа замовіў прыватны самалёт, які чакаў яго ў Кішынёўскім аэрапорце. Але праз боязь пераследу наважыў з'ехаць з краіны на аўтамабілі праз Прыднястроўе.
Нагадаем, у Малдове дэпутаты парламента ствараюць следчую камісію аб спробе путчу «Дэмакратычнай партыяй» праз Канстытуцыйны суд і Генпракуратуру.