24 красавiка 2024, Серада, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залік за $15: у Магілёве выкладчыцу затрымалі за хабар

16
Залік за $15: у Магілёве выкладчыцу затрымалі за хабар
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Дома ў жанчыны знайшлі звыш 16 тысяч даляраў.

У Магілёве выкладчыца ўніверсітэта абвінавачваецца ў атрыманні хабару ад студэнтаў. Такса, устаноўленая 53-гадовай жанчынай-выкладчыцай, студэнтам была вядомая ад старшакурснікаў - з кожнага студэнта па 30 рублёў, піша kp.by.

Навучэнцы прынеслі выкладчыцы грошы - усяго 690 рублёў, а праз два дні яна прыняла залік па дысцыпліне, якую выкладала ў групе, і выставіла студэнтам «залічана».

Гэта адбылося яшчэ 3 чэрвеня, калі выкладчыца ў сваім кабінеце атрымала ад студэнтаў адной з груп хабар у суме 690 рублёў за спрыяльнае развязанне пытання аб здачы заліку.

Выкладчыца затрыманая і ўтрымліваецца пад вартай, у дачыненні да яе распачатая крымінальная справа за атрыманне хабару. Жанчыне пагражае пазбаўленне волі.

У якой менавіта ВНУ працавала выкладчыца-хабарніца, у інфармацыі не ўдакладняецца. Але ў СК дадалі, што па месцы жыхарства затрыманай правялі ператрус і знайшлі ў яе дома звыш 16 тысяч даляраў. Грошы канфіскаваныя.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках