24 красавiка 2024, Серада, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А як жа дзядзькі з тых структур, якія падпісвалі паперы, што прызначэнец - «у вышэйшай ступені сумленны» чалавек?»

9
«А як жа дзядзькі з тых структур, якія падпісвалі паперы, што прызначэнец - «у вышэйшай ступені сумленны» чалавек?»
АЛЕГ ПАСКРАБКО
ФОТА: SOLIGORSK-NEWS.BY

Пасля карупцыянера Рымашэўскага Салігорскім амаль два гады кіраваў карупцыянер Паскрабко.

Як стала вядома, 17-га чэрвеня ў Менску, проста ў будынку аблвыканкама, быў затрыманы «мэр» Салігорска.

Гэта ўжо трэці старшыня Салігорскага райвыканкаму за апошнія 25 гадоў, які павінен «прысесці» за карупцыю. Двое ягоных папярэднікаў сваё атрымалі і адседзелі, іншым пашчасціла больш, піша салігорскі актывіст Віктар Малочка ў лісце сайту Сharter97.org:

Я б хацеў звярнуць увагу вось на што: на пытанне прызначэння чыноўнікаў на пасады!

Вось глядзіце. Гэта было ўжо даўно і ў той час я вёў перапіску з «дэпутатамі» ад Салігорску (Абаленскім і Данілевіч) у пытанні будаўніцтва другой паліклінікі ў Салігорску. Пісаў на беларускай мове. Яны ж мне адказвалі на расейскай. Адказаў на расейскай мове і старшыня камісіі, у якую ўваходзілі салігорскія «дэпутаты».

Я напісаў на іх скаргу ў Генеральную пракуратуру, каб тая выправіла заканадаўства і давяло яго да тых, хто павінен прымаць заканадаўчыя акты. Да нашых «дэпутатаў». І тут мне тэлефануе старшыня камісіі і кажа, што ўжо выправіўся і накіраваў мне адказ на беларускай, але...яго павінны прызначыць старшынём аднаго з райвыканкамаў і праз маю заяву могуць не прызначыць.

І ён просіць: дашліце хуценька ў Генеральную пракуратуру ліст, што я выправіўся і прэтэнзій да мяне Вы і АГП не маеце. Нічога сабе, падумаў я, як усё сур'ёзна ў іх...

Паслухаў таго старшыню камісіі і адказ адправіў. Яго прызначылі на пасаду старшыні выканкама.

І вы падумалі, што так усё сур'ёзна і перад прызначэннем сур'ёзныя дзядзькі з сур'ёзных структур сур'ёзна правяраюць сур'ёзных «прызначэнцаў»? Ха...

Некалькі гадоў таму, у Салігорскім судзе ішоў працэс над былым намеснікам міністра лясной гаспадаркі «Спадаром Л.». Да гэтага прызначэння ён працаваў кіраўніком Старобінскага лясгаса і за час сваёй працы там пабудаваў катэдж у прыродаахоўнай зоне. Перад прызначэннем намеснікам міністра, яго ж, вядома ж, усе службы праверылі - усё нармальна.

Вы думаеце яны не ведалі пра катэдж у прыродаахоўнай зоне? Ха... Не смяшыце мяне!

А як жа тыя дзядзькі з тых структур, якія падпісвалі паперы, што прызначэнец «у вышэйшай ступені сумленны» чалавек і «годны» быць прызначаным? Яны, што ніякай адказнасці за свае праверкі не нясуць?

Спадара Паскрабко прызначылі ў жніўні 2017 года. Як раз пасля таго, як за карупцыю «прысеў» былы старшыня Рымашэўскі. Не зусім апынуўся «сумленным».

Паскрабко, які працаваў намеснікам міністра ЖКГ, правяралі перад прызначэннем у Салігорск на «сумленнасць» ці не? Вядома ж правяралі! Але, як паведамляе СК, затрымалі старшыню Салігорскага райвыканкама Паскрабко за карупцыю на старым месцы працы! У ЖКГ? Ці раней? А як жа праверкі і тыя кантралёры? Як яны правяралі і за што свой хлеб з ікрой ядуць?

Атрымліваецца, што Салігорскам і раёнам, пасля таго, як карупцыянера Рымашэўскага пасадзілі, амаль два гады кіраваў карупцыянер Паскрабко?... Атрымліваецца, што вучыў жыць жыхароў стотысячнага горада і суровых салігорскіх шахцёраў карупцыянер? Вось так!

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках