25 красавiка 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Я дамовіўся з Каламойскім, Ахметавым і Пінчуком аб фінансаванні імі аднаўлення Данбаса

61
Зяленскі: Я дамовіўся з Каламойскім, Ахметавым і Пінчуком аб фінансаванні імі аднаўлення Данбаса
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэсу.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дамовіўся з бізнэсоўцамі Ігарам Каламойскім, Рынат Ахметавым і Віктарам Пінчуком пра фінансаванне імі праграм падтрымкі вайскоўцаў і аднаўленне Данбаса. Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў 20 чэрвеня падчас сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэсу на форуме «Дыялог улады і бізнэсу» ў Кіеве, паведамляе карэспандэнт «Гордон».

«Яны бяруць на сябе адказнасць за развязанне канкрэтных пытанняў. Напрыклад, спадар Пінчук ужо цяпер забяспечыць кватэрамі сем'і 24-х украінскіх палонных маракоў і далей будзе займацца праблемамі сацыяльнай дапамогі ўсім вайскоўцам... Са спадаром Ахметавым мы дамовіліся, што ён будзе ўкладаць сродкі ў медыцыну і інвеставаць у дарогі і інфраструктуру Данбаса», - заявіў прэзідэнт.

Са слоў Зяленскага, дзякуючы дамоўленасці з Ахметавым ужо было набыта 200 аўто хуткай дапамогі.

«Спадар Ігар Каламойскі будзе ўкладаць вельмі вялікія грошы ў аднаўленне інфраструктуры Данбаса, але ён пра гэта яшчэ не ведае», - дадаў прэзідэнт Украіны.

Ён адзначыў, што з іншымі прадстаўнікамі буйнога бізнэсу, пакуль не сустракаўся, аднак плануе гэта зрабіць.

Паводле разлікаў Зяленскага, кошт праграм па аднаўленні Данбаса можа скласці больш за 300 млрд грн. Ён заклікаў прадстаўнікоў украінскага бізнэсу далучацца да іх у якасці інвестараў і дабрачынцаў.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках