24 красавiка 2024, Серада, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Тбілісі дэпутата РФ аблілі вадой і закідалі бутэлькамі

25
Відэафакт: У Тбілісі дэпутата РФ аблілі вадой і закідалі бутэлькамі
СЯРГЕЙ ГАЎРЫЛАЎ

Расейскі дэпутат уцякаў ад актывістаў пад аховай.

У Тбілісі грамадскія актывісты аблілі вадой дэпутата Дзярждумы РФ Сяргея Гаўрылава і іншых сябраў расейскай дэлегацыі, якія прыбылі ў Грузію на сесію Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Новости-Грузия».

Сёння ў Грузіі разгарэўся скандал праз тое, што расейскі дэпутат, сябра Камуністычнай партыі Сяргей Гаўрылаў адкрыў сесію асамблеі, седзячы ў крэсле спікера парламента. Працягнуць выступ Гаўрылаву не дазволілі дэпутаты апазіцыйных партый «Еўрапейская Грузія» і «Адзіны нацыянальны рух» - яны заблакавалі трыбуну.

Пасля зрыву пасяджэння сябры расейскай дэлегацыі вярнуліся ў гатэль Radisson на плошчы Першай Рэспублікі ў цэнтры Тбілісі. Ля ўваходу ў будынак на працягу трох гадзін доўжылася акцыя пратэсту, удзельнікі якой патрабавалі, каб Гаўрылаў публічна папрасіў прабачэння за свае дзеянні і неадкладна пакінуў краіну.

Некаторыя пратэстоўцы спрабавалі патрапіць унутр будынка і патрабавалі сустрэчы з Гаўрылавым. На месца была мабілізаваная вялікая колькасць супрацоўнікаў МУС Грузіі.

Урэшце дэпутат Дзярждумы РФ і іншыя ўдзельнікі расейскай дэлегацыі пакінулі гатэль. З будынка іх выводзілі пад аховай крымінальнай і патрульнай паліцыі. Некалькі чалавек спрабавалі перашкодзіць іх перамяшчэнню, яны аблілі групу вадой і закідалі бутэлькамі.

Паводле інфармацыі тэлеканала «Руставі 2», дэлегаты РФ селі ў мікрааўтобус, які выехаў да Тбіліскага аэрапорта. Чакаецца, што яны вылецяць у Маскву найбліжэйшым рэйсам.

Як паведамлялася, кіраўніцтва кіруючай партыі Грузіі патлумачыла ўдзел расейскага камуніста ў пасяджэнні «пратакольнай памылкай». Паводле звестак СМІ, у сувязі з падзеямі ў парламенце ў адстаўку падасць спікер грузінскага парламента.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках