19 красавiка 2024, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельніку галадоўкі руху «Маці 328» выклікалі хуткую

2
Удзельніку галадоўкі руху «Маці 328» выклікалі хуткую

Актывісты галадаюць ужо дзявяты дзень.

У вёсцы Востраў Пухавіцкага раёна дзявяты дзень працягваецца галадоўка актывістаў руху «Маці 328», якія дамагаюцца лібералізацыі антынаркатычнага артыкула 328 Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Радыё Свабода».

Галадоўку пачалі 11 чэрвеня 3 жанчыны. Праз дзень да іх далучыўся Стас Цыбінскі, праваабаронца з арганізацыі «Тайм-аўт». У яго сёння былі праблемы са здароўем.

Са слоў удзельніцы галадоўкі Алены Кузьміной, раніцай 20 чэрвеня ім давялося выклікаць у Востраў хуткую дапамогу.

"На нашых вачах страціў прытомнасць Стас Цыбінскі, праваабаронца з арганізацыі «Тайм-аўт», які прыехаў нас падтрымаць. Добра, што «хуткая» паспела, яму аказалі дапамогу. Цяпер ляжыць, папраўляецца», - паведаміла Алена Кузьміна.

Са слоў Стаса Цыбінскага, ён галадае 8 дзень, у Востраве пастаянна не жыве, прыязджае да галадоўнікаў паміж працоўнымі днямі. Ён працуе бармэнам.

У нядаўнім мінулым Стас Цыбінскі сам адбыў 2 гады пазбаўлення волі паводле 328 артыкула і мяркуе, што у гэты артыкул трэба ўнесці большыя карэктывы, чым прапанавалі «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках